Но́вае Жыццё. Сустракаецца таксама варыянт Ду́бенск, м. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне У 19 км на захад ад Буда-Кашалёва, 67 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Забаб'е (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары пасёлка Дубенск. У 1931 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 8 двароў. На фронце загінулі 10 жыхароў пасёлка. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Дынаміка 1925 год — 28 двароў. 1940 год — 43 двары, 240 жыхароў. 1959 год — 141 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Губіцкі сельсавет