Но́вы СветРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 124). (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

За 12 км на поўдзень ад Буда-Кашелёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Глазаўскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277.

Насельніцтва 1926 год — 45 двароў 244 жыхара. 1959 год — 236 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 34 гаспадаркі, 49 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет