Пеньён-дэ-Алусемас – адна з іспанскіх тэрыторый, якая знаходзіцца ў Паўночнай Афрыцы. Уваходзіць у склад Іспаніі, але не адносіцца ні да адной адміністрацыйнай адзінкі, а кіруецца непасрэдна міністэрствам абароны. Пеньён належыць Іспаніі з 1559 года.
Пеньён – гэта група з трох астравоў, самы вялікі з якіх Пеньён дэ Алусемас (скала шырынёй 50 м, даўжынёй 70 м, вышынёй да 27 м). Астатнія два вострава невялікія і плоскія вышынёй да 11 метраў. Агульная плошча астравоў складае 0,15 км².
Астравы знаходзяцца каля ўзбярэжжа Марока (Ісла дэ Ціера знаходзіцца ў 300 метрах ад узбярэжжа), каля горада Аль-Хусайма, у 155 км на паўночны ўсход ад Сеўты і на 100 км на захад ад Мелільі.
У наш час насельніцтва астравоў складаецца з ваеннага гарнізона колькасцю 60 салдат, якія размешчаны ў старым форце.
Спасылкі Descripción del Peñón de Alhucemas en la Comandancia General de Melilla Islas y Peñones en el Norte de África, en la web de Ingenieros Militares de España.
Катэгорыя:Астравы Іспаніі Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора Катэгорыя:Астравы Афрыкі Катэгорыя:Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі