По́льпін (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 4 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля.

Гідраграфія На заходняй ускраіне меліярацыйны канал.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай амаль мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана на пачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 16 гаспадарак, 36 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 16 гаспадарак, 36 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет