Лакінск () — горад у Расіі ў Собінскім раёне Уладзімірскай вобласці.
Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2010).
Геаграфія Горад размешчаны на аўтамабільнай трасе М7 «Волга» паміж Масквой (аддаленасць 150 км) і Уладзімірам (30 км), за 4 км ад Собінкі, на рацэ Ундалка (левы прыток Клязьмы). Чыгуначная станцыя Ундал на лініі Масква — Ніжні Ноўгарад.
Гісторыя Узнік як рабочы пасёлак Лакінскі пры ткацкай фабрыцы, названы ў гонар Міхаіла Ігнацьевіча Лакіна — рускага рэвалюцыйнага дзеяча, які быў забіты тут увосень 1905 года.
У 1969 годзе пасёлак пераўтвораны ў горад Лакінск. У мяжу горада увайшло вядомае з канца XV стагоддзя гандлёва-прамысловае сяло Ундал (у XVIII стагоддзі — маёнтак Суворавых, дзе ў 1784—1786 гадах жыў Аляксандр Сувораў.
Насельніцтва Дынаміка колькасці насельніцтва горада Год Насельніцтва, чал. Крыніца 1926 2 300 Перапіс 1926 года 1959 9 844 Перапіс 1959 года 1970 15 077 Перапіс 1970 года 1979 17 493 Перапіс 1979 года 1989 18 918 Перапіс 1989 года 2002 17 086 Перапіс 2002 года 2010 15 488 Ацэнка Расстата
Эканоміка Вядучыя прадпрыемствы — прадзільна-ткацкая фабрыка «Лакінская мануфактура», мэблевая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Славутасці Царква Казанскай іконы Божай Маці (1693).
Спасылкі Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Лакінска На сайце «Віртуальны Уладзімір» Асяроддзе пасялення — Лакінск
Катэгорыя:Гарады Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Сабінскі раён Катэгорыя:Пераназваныя населеныя пункты