Рагі́нь (, ) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Рагінскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 22 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 68 км ад Гомеля.
Гідраграфія Рака Чачора (прыток ракі Сож).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з усходу кароткая вуліца з завулкам і з поўдня — дзве выгнутыя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 годзе валоданне Дзярналовічаў. У 1845 годзе памешчык С.В. Дзярналовіч меў 5012 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, сукнавальню і карчму. У 1848 годзе валоданне памешчыцы Е. Быкоўскай. У 1863 годзе пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў народным вучылішчы (у 1889 годзе 45 вучняў). Працавала сукнавальня. У 1886 годзе Свята-Мікалаеўская царква, школа, майстэрня па апрацоўцы скур, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета. З 1895 гады працаваў вінакурня. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: у селі — царква (драўляная), народнае вучылішча (У 1907 годзе 66 вучняў), хлебазапасны магазін (з 1884 года), магазін, карчма, у фальварку — вінакурня, вадзяны млын. З 1911 года пры школе працавала бібліятэка.
У снежні 1917 гады ў сяло ўварваліся каля 200 улан польскага корпуса Довбар-Мусніцкага. Для барацьбы супраць інтэрвентаў быў створаны мясцовы баявы атрад (начальнік К. Р. Новікаў). Напачатку 1920-х гадоў у фальварку арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», а пазней — саўгас «Рагінь».
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Рагінскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года да 26 ліпеня 1930 года Гомельскай акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе арганізаваны калгас "Улада Саветаў ", меліся вінакурня, торфаразработочная арцель, нафтавы млын, 2 гамарні, сталярная майстэрня, масласыраварня, урачэбны ўчастак, хата-чытальня. У 1938-58 гадах працавала МТС. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тэхніка МТС і абсталяванне спіртзавода былі эвакуіраваны ў савецкі тыл. У лістападзе 1943 года ў баях за вызваленне вёскі загінулі 301 савецкі салдат і 3 партызана (пахаваны ў брацкай магіле каля школы). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 332 земляка. У памяць пра загінуўшых у 1962 годзе ў цэнтры вёскі ўсталявана скульптурная група. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Рагінь». Працуюць спіртзавод, вінзавод, лесапільня, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, бальніца, аддзяленне сувязі, сталовая, 3 магазіна. Ёсць парк.
У склад Рагінскага сельсавета ўваходзіў да 1929 года ў наш час не існы пасёлак Культурны.
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 330 гаспадарак, 782 жыхары.
Дынаміка 1816 год — 28 двароў, 116 жыхароў. 1848 год — 45 двароў. 1886 год — 79 двароў, 583 жыхары. 1897 год — 134 двары, 932 жыхары; у фальварку — 12 двароў, 60 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 185 двароў. 1959 год — 1484 жыхары (паводле перапісу). 2001 год — 890 жыхароў, 362 двары. 2004 год — 330 гаспадарак, 782 жыхары.
Вядомыя выхадцы Іван Ігнатавіч Дзяржынскі (1925—1995) — Герой Сацыялістычнай Працы. В. А. Жукаў — Герой Сацыялістычнай Працы. Людміла Ягораўна Совік (нар. 1953) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук, прафесар.
Літаратура Віталёва, В. Рагінь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 44. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Рагінскі сельсавет