Валянцін Мікалаевіч Аўдзееў (16 мая 1915, Кацельніч Вяцкай губерні, Расійская імперыя — 11 кастрычніка 1972, Масква, СССР) — савецкі вучоны, спецыяліст у галіне электронікі, член-карэспандэнт АН СССР, вынаходнік стрыжневай радыёлампы.
Біяграфія Атрымаўшы пачатковую адукацыю, з 1930 працаваў на заводзе «Святлана» ў Ленінградзе, скончыў завадскі тэхнікум, дзе вучыўся ў С. А. Векшынскага.
У 1934—1938 вучыўся ва Усесаюзным завочным інстытуце тэхнічнай адукацыі.
У 1941 на працягу паўгода знаходзіўся ў камандзіроўцы ў ЗША (заводы RCA), дзе вывучаў вытворчасць радыёлампаў і прыборабудаванне.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны у складзе калектыву завода «Святлана» быў эвакуіраваны ў Новасібірск. Працаваў майстрам участка, з 1942 — галоўным інжынерам завода. У 1943 стаў намеснікам начальніка лабараторыі. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам былі распрацаваны «стрыжневыя» радыёлампы, якія працавалі на высокіх частотах і цалкам задавальнялі ўсім патрабаванням вайскоўцаў.
З 1946 — начальнік лабараторыі.
У 1949—1960 — дырэктар НДІ-617 (Новасібірск). З 1951 — член КПСС.
У 1958 абраны членам-карэспандэнтам АН СССР па Сібірскім аддзяленні (аўтаматыка, электратэхніка) (з 28 сакавіка). З 1959 па 1961 — загадчык лабараторыі вылічальнай і вымяральнай электронікі Сібірскага аддзялення АНт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
З 1961 — кіраўнік лабараторыі электронікі АН Беларускай ССР. У гэты перыяд з'яўляўся таксама старшынёй Навуковага савета па біёніцы тэрытарыяльнай групы АН БССР, членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, членам рэдкалегіі часопіса «Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук».
У 1970—1972 — загадчык аддзела ўкаранення новай тэхнікі ў Інстытуце агульнай генетыкі Акадэміі навук СССР у Маскве.
Навуковыя працы
Вопросы конструирования, технологии и контроля изготовления электронных вакуумных приборов: [Сб. статей]. / Науч. ред. В. Н. Авдеев — Минск, 1970. — 187 с. К вопросу конструкции блоков внутренней арматуры радиоламп и механизации их сборки // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 12. — С. 950—953. (в соавт.) К вопросу микроминиатюризации специальных тел накала электровакуумных приборов // Докл. АН БССР. — 1965. — Т. 9. — № 12. — С. 791—793. (в соавт.) Некоторые вопросы конструирования плоских рамочных сеток радиоламп // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 9. — С. 655—657. (в соавт.) О расчете проницаемости плоского триода // Докл. АН БССР. — 1966. — Т. 10. — № 11. — С. 853—855. (в соавт.) Об использовании фотоэффекта для измерения спектра сверхслабых излучений // Изв. АН БССР. — 1966. — № 1. (в соавт.) Устройство для непрерывного шлюзования изделий через вакуум // Докл. АН БССР. — 1964. — Т. 8. — № 11. — С. 699—701. (в соавт.) Изобретения, защищённые авторскими свидетельствами (1946, 1963, 1964).
Распрацоўкі В. Н. Аўдзеева выкарыстаныя пры стварэнні:
комплексу радыёстанцый «Марс», які выкарыстоўваецца ў МУС; армейскай радыёстанцыі Р-353, якая ўваходзіць у камплект рыштунку спецпадраздзяленняў, парашутнага дэсанта і ФСБ; ранцевых УКХ-радыёстанцыі (вага ўсяго 2,8 кг).
Узнагароды Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Медаль «За абарону Ленiнграда» (1945) Званне «Ганаровы радыст СССР»
Цікавыя факты В. М. Аўдзееў не напісаўшы і не абараніўшы дысертацыйных работ, стаў членам-карэспандэнтам АН СССР за выдатныя заслугі ў распрацоўцы і канструяванні электроннай тэхнікі.
Спасылкі Энциклопедия Сибирь-матушка — Н. А. Авдеев Члены-корреспонденты Сибирского отделения РАН Советская лампа против американского транзистора — новость из рубрики Наука и технологии, актуальная информация, обсуждение новости, дискуссии на Newsland
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Інжынеры Расіі Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці