Замкі Беларусі — абарончыя збудаванні, пабудаваныя на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь у XIII—XVII стагоддзях. Большасць замкаў да нашых дзён не захаваліся. Замак як тып збудавання ўяўляе сабой абарончы аб’ект, які ўяўляе сабой замкнёны комплекс абарончых, жылых і іншых спецыяльных пабудоў, выконвае рэзідэнцыяльныя і адміністрацыйна-грамадскія функцыіДзярновіч А. Замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 643—646. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4..
Гісторыя Замкі будаваліся ў зручных для абароны месцах — на ўзвышшах («горныя») або ў нізінах («дольныя»), мелі рэгулярную і нерэгулярную кампазіцыю плана. На тэрыторыі Беларусі было распаўсюджана будаўніцтва драўляных замкаў (у Оршы, Радашковічах, Пінску, Гомелі, Глуску, Магілёве і іншых месцах) і каменныя (Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Мірскі, Быхаўскі, Смалянскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Заслаўскі замкі).
Першыя замкі ў Беларусі былі агульнагарадскімі княжацкімі цытадэлямі (Гродзенскі замак), некаторыя з іх мелі значныя памеры. Прыватнаўласніцкія рэзідэнцыі XVI—XVIII стагоддзяў складаліся з паасобных умацаванняў і палаца, якому адводзілася галоўная роля ў архітэктурнай кампазіцыі. Для большасці замкаў XV—XVI стагоддзяў характэрныя рысы готыкі і рэнесансу, з XVII стагоддзя назіраецца перавага барочных элементаў. У сярэдзіне XVI стагоддзя будуюцца замкі з бастыённай сістэмай умацаванняў (Заслаўскі замак, Ляхавіцкі замак). З канца XVI стагоддзя замкавае будаўніцтва паступова трансфармуецца ў палацава-замкавае (Нясвіжскі комплекс, Гальшанскі палац). Многія старыя замкі рэканструяваліся, атачаліся паркам. У канцы XVIII стагоддзя сярэднявечныя ўмацаванні замянілі крэпасці са шматкіламетровымі лініямі абароны і элементамі найноўшай фартыфікацыі.
Замкавае будаўніцтва аказвала ўплыў на архітэктуру абарончых цэркваў, касцёлаў, жылых дамоў, гарадскіх варот (Мураванкаўская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Камайскі касцёл).
Спіс замкаў