AIDA Cruises — нямецкая кампанія-аператар круізных судоў са штаб-кватэрай у Ростаку, даччыная кампанія Costa Crociere S.p.A., якая ўваходзіць у Carnival plc.
Прадпрыемства Кампанія AIDA Cruises з’яўляецца вядучай на нямецкім рынку сярод прадаўцоў круізаў. У 2010 г. было перавезена 511 400 пасажыраў. Абарот кампаніі за 2009 фінансавы год склаў 722,1 млн. еўра. У AIDA Cruises занята 5 600 працаўнікоў з 25 краін, з якіх прыкладна 5 100 чалавек працуюць на борце суднаў. Колькасць ложкаў на васьмі круізных суднах складае 14 248. Штаб-кватэра размяшчаецца ў рэканструяваных будынках старых элеватараў у порце Ростака.
Флот Судны кампаніі AIDA ходзяць пад італьянскім сцягам. Порт прыпіскі -- Генуя.
Судна Фота Год пабудовы Водазмяшчэнне брт Экіпаж Кол-ць кают Верф Сцяг Статус AIDAcara 1996 (перабудова: 2005, 2009) 38.557 369 590 Kvaerner Masa Yards AB, Турку 25px → 25px → 25px → 25px → 25px → 25px у эксплуатацыі (1996 — 2001 пад назвай "AIDA — Das Clubschiff") AIDAvita 2002 42.289 389 633 Aker MTW Werft GmbH, Вісмар 25px → 25px у эксплуатацыі з 2002 AIDAaura 2003 42.289 389 633 Aker MTW Werft GmbH 25px у эксплуатацыі з 2003 AIDAdiva 2007 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH, Папенбург 25px Спуск на ваду: 20 красавіка 2007 у Гамбургу AIDAbella 2008 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH 25pxСпуск на ваду: 23 красавіка 2008 у Варнемюндэ AIDAluna 2009 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH 25px Спуск на ваду: 4 красавіка 2009 у Пальма-дэ-Маёрка AIDAblu 2010 71.100 607 1096 Meyer Werft GmbH 25px Спуск на ваду: 9 лютага 2010 у Гамбургу AIDAsol 2011 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH 25px Спуск на ваду: 9 красавіка 2011 у Кіле AIDAmar намечаны на 2012 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH будуецца, спуск на ваду павінен адбыцца 12 мая 2012 у Гамбургу (пакуль няма) намечаны на 2013 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH запланаваны
Мультымедыйныя шоу
Усе без выключэння лайнеры кампаніі абсталяваны мультымедыйнымі ўстаноўкамі і мультымедыйнымі шоу. Унікальная сістэма распрацаваная спецыялістамі Emotion Media Factory ўстойлівая да марской вады і іншых вонкавых уздзеянням. Кампанія AIDA Cruises з’яўляецца адзінай кампаніяй у свеце з паўнавартаснымі мультымедыйнымі шоу на борце.Emotion Media Factory, Retrieved June 28th, 2015 http://emfactory.de/references/aida-luna-blu-sol-mar-stella.html AIDAmar multimedia show gallery
Шоу на борце абнаўляюцца дыстанцыйна, што дазваляе пастаянна забаўляць пасажыраў новымі ўражаннямі. Агулам для лайнераў вырабляецца больш за 40 шоу штогод.Blooloop, Retrieved June 26th, 2015 http://www.blooloop.com/news/emotion-media-factory-provides-spectacular-multime/3140#.VbZKqfntlBc
Гл. таксама Спіс круізных суднаў
Спасылкі Aida Cruises Site Aida Cruises Official Site Cruise Critic Review Бягучая пазіцыя суднаў кампаніі з дапамогай радара AIDA
Катэгорыя:Суднаходныя кампаніі Германіі