Кумары́н — лактон о-оксікарычнай кіслаты.

Уласцівасці Бясколерныя крышталі з пахам свежаскошанага сена; tпл 70 °C, tкіп 291 °C. Кумарын раствараецца ў спірце і эфіры, у вадзе - дрэнна.

Знаходжанне ў прыродзе У выглядзе гліказідаў змяшчаецца ў многіх раслінах, сярод іх - прадстаўнікі сямейства астравых (гербера, рамонак, крываўнік), а таксама баркун, зуброўка, рута пахучая і інш.

Кумарын атрымліваюць і з вечназялёных дрэў роду дыптэрыкс, якія растуць у Мексіцы.

Ужыванне Кумарын прымяняецца як духмянае рэчыва ў вытворчасці тытунёвых вырабаў і ў парфумернай прамысловасці. Вытворныя кумарына (кумарыны) выкарыстоўваюцца ў лазерах на фарбавальніках. У медыцыне ўжываюцца ў якасці антыкаагулянтаў непрамога дзеяння. Таксама выкарыстоўваецца ў гальванічнай прамысловасці ў якасці моцнага бляскаўтваральніка.

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.9, Мн., 1999, С.19

Катэгорыя:Лактоны Катэгорыя:Фенілпрапаноіды