Сан-Дые́га () — горад на паўднёвым захадзе ЗША на беразе Ціхага акіяна каля мяжы з Мексікай, адміністрацыйны цэнтр акругі Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія.

Насельніцтва 1,3 млн жыхароў (2005), з прыгарадамі 2,9 млн. Па колькасці насельніцтва Сан-Дыега другі ў штаце пасля Лос-Анджэлеса і восьмы ў ЗША.

У горадзе размешчана асноўная база ВМФ ЗША на Ціхім акіяне.

Геаграфія Сан-Дыега размешчаны каля мяжы з Мексікай — з поўдня да яго прылягае мексіканскі горад Тыхуана, да захаду — узбярэжжа Ціхага акіяна, на ўсход — адгор’і гор Сан-Ісідра.

Клімат

Гісторыя У XVI стагоддзі на тэрыторыі горада Сан-Дыега жылі індзейцы племені кумеяй. Першым еўрапейцам, хто зайшоў у заліў Сан-Дыега, быў Хуан Радрыгес Кабрылья, які назваў порт Сан-Мігель. У лістападзе 1602 года Себасцьян Віскаіна абследаваў гавань і даў ёй цяперашнюю назву, у гонар Святога Дыега Алькалайскага У 1769 годзе Гаспар Партола заснаваў тут крэпасць, а францысканы, пад начальствам Хуніпера Серы заснавалі місію, якая ўжо да 1797 года налічвала амаль паўтары тысячы новазвернутых. Пасля атрымання Мексікай незалежнасці ў 1823 годзе, місія трапіла ў дзяржаўнае кіраванне. Пасля амерыкана-мексіканскай вайны, Сан-Дыега па дагаворы Гуадалупэ-Ідальга разам з Каліфорніяй быў далучаны да ЗША.

Транспарт

У Сан-Дыега дзейнічае сістэма хуткаснага трамвая, афіцыйная назва сістэмы — San Diego Trolley (літаральны пераклад — «трамвай Сан-Дыега»). Сістэма трамвая Сан-Дыега была адкрыта ў 1981 годзе і стала першай сучаснай трамвайнай сістэмай ЗША, адкрытай пасля доўгага перыяду заняпаду гэтага віду транспарту ў ЗША (з трыццатых гадоў).

Горад абслугоўвае Міжнародны аэрапорт Сан-Дыега.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Камеран Дыяс (нар. 1972) — амерыканская актрыса. Серафім (Роўз) (1934—1982) — дзеяч Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, духоўны пісьменнік, іераманах. Брыджыт Рыган (нар. 1982) — амерыканская актрыса кіно і тэатра.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

City of San Diego Official Website City of San Diego TV — live video Where to go and what to see in San Diego Official tourism site San Diego History Movie of the San Diego Exposition, 1915 Virtual San Diego Port of San Diego San Diego International Airport

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі