«Браты па зброі» () — амерыканскі тэлевізійны мінісерыял пра Другую сусветную вайну, створаны па аднайменнай кнізе гісторыка і біёграфа Стывена Эмброўза. Супрадзюсарамі серыяла выступілі Стывен Спілберг і Том Хэнкс, якія ўдала супрацоўнічалі яшчэ пры стварэнні фільма «Выратаваць радавога Раяна» (1998)«Drama: Band of Brothers» bbc.co.uk. Першы эпізод быў паказаны на канале HBO у верасні 2001 года, а сам серыял дагэтуль трансліруецца рознымі тэлеканаламі па ўсім свеце.
14 сакавіка 2010 года тэлеканал HBO пачаў паказ новага 10-серыйнага мінісерыяла Стывена Спілберга, Тома Хэнкса і Гары Гоэцмана пра Другую сусветную вайну — «Ціхі акіян» (). Ён таксама заснаваны на рэальных падзеях і прысвечаны дзеянням марской пяхоты ЗША на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў.
Сінопсіс У серыяле распавядаецца пра баявы шлях роты E («Easy»)У амерыканскай арміі парашутна-дэсантны полк складаецца з трох батальёнаў па тры роты кожны. Роты маюць скразную нумарацыю, пры гэтым выкарыстоўваюцца літарныя абазначэнні: «A», «B», «C», «D», «E» і г. д. (такім чынам рота «E» была пятай ротай палка і ўваходзіла ў другі батальён). У прынятай на той момант фанетычнай сістэме (дзе для выгоды кожнай літары адпавядае вызначанае слова) яны пазначаліся адпаведна як «Able», «Baker», «Charlie», «Dog», «Easy»… 2-га батальёна 506-га парашутна-дэсантнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі ЗША ад трэніравальнага лагера ў Такоа, штат Джорджыя, праз высадку ў Нармандыі, аперацыю «Маркет Гардэн» і Бастонскую бітву да канца вайны.
У ролях — маёр Рычард «Дзік» Уінтэрс — капітан Л3ьюіс Ніксан — тэхнічны сяржант Дональд Маларкі — лейтэнант Кервуд Ліптан — сяржант Джозеф Той Сайман Пэг — старшы сяржант Уільям Эванс Джэймс Мак-Эвой — радавы Джэймс Мілер Том Хардзі — радавы Джон Яновец
Зноскі
Спасылкі
«Браты па зброі» на сайце TV.com Афіцыйны сайт ветэранаў роты «E» - на гэты момант спасылка не правадзейная
Катэгорыя:Тэлесерыялы тэлеканала HBO Катэгорыя:Тэлесерыялы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Тэлесерыялы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Гістарычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя тэлесерыялы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ваенныя тэлесерыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы 2021 года