Валакаламск — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валакаламскага раёна і гарадскога паселішча Валакаламск. Знаходзіцца на рацэ Лама.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1985). 25 сакавіка 2010 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева Валакаламску прысвоена ганаровае званне Расійскай Федэрацыі «Горад воінскай славы».
Насельніцтва 23,6 тыс. чалавек (2010).
Назва Назва пайшла ад назвы ракі Ламы, на якой паселішча паўстала.
Рачная назва Лама балцкага паходжання. Назоўныя аналагі — прускія тапонімы Lamen, Lameynen, Lama-sila, літоўскія гідронімы Loma, LomenaВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35..
Назвы рэк Loma, Lomena звязаныя з літоўскім loma «нізіна, лог; яма»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 196., латышскім lāma «нізіна, лужа».
Далей да індаеўрапейскага *lāmā «лужа, балота» (асобна вылучаецца на падставе шматлікіх стараеўрапейскіх назваў)J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 653—654., якое ад *lem- «ламаць, разломваць» (лог, яма як «разлом» у роўнай паверхні зямлі)В. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 60—61..
Тыпалагічна назву Ламы як ракі з глыбокім рэчышчам можна параўнаць з гідронімамі тыпу Дубасна, Дубосьня, што звязаныя з літоўскім dubti «ўгінацца», duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)», dauba «дол, лог, яр».
Рачная назва Лама матываваная працяканнем па глыбокім рэчышчы.
Валакаламск у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў)В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36..
Насельніцтва
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Маскоўскай вобласці