Харвуд-хаус (Harewood House) — манументальны класіцыстычны палац графаў Харвудаў у наваколлях Лідса (графства Заходні Іаркшыр). Над праектаваннем рэзідэнцыі працавалі ў 1759—1771 гг. архітэктары Джон Кар і Роберт Адам. Графы Харвуды, якія разбагацелі на рабагандлі ў Вест-Індыі, не шкадавалі выдаткаў на ўпрыгожванне свайго новага дому. Уладкаваннем саду займаліся Ланселот Браўн і Чарлз Бары. Мэбліроўка была замоўлена вялікаму Томасу Чыпендэйлу. Па стане на 2011 год сядзібай валодаў 7-ы граф Харвуд — унук караля Георга V і стрыечны брат Елізаветы II.
Спасылкі
Сайт Хервудскай сядзібы
Катэгорыя:Заходні Ёркшыр Катэгорыя:Палацы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палацава-паркавыя ансамблі Катэгорыя:Збудаванні Вялікабрытаніі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў 1771 годзе Катэгорыя:1771 год у Еўропе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чарлза Бэры Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Англіі