Царкаві́шча — возера ў Беларусі ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера).
Плошча люстра возера складае 0,37 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,64 км. Найбольшая глыбіня возера 16,1 м, сярэдняя 5,5 м. Плошча вадазбору 130,3 км².
Катлавіна возера крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 (на ўсходзе) да 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і пясчаныя.Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Да глыбіні 2,5—3,5 м дно возера пясчанае, глыбей выслана глеем.Возера эўтрофнае, праточнае. Працякае рака Ушача, злучаючая Царкавішча з азёрамі Тартак і Замошша. Упадаюць 2 ручаі і ручай з возера Полазна.Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,7—3,2 м.
У Царкавішчы водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
— С. 266.
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Ушачы