Варфаламей (Нафанаіл) (, , ) — адзін з дванаццаці апосталаў (вучняў) Ісуса Хрыста, згаданы ў Новым Запавеце.

Новазапаветная гісторыя Згаданы ў спісах апосталаў у Евангеллі паводле Мацвея (), паводле Марка (), а таксама ў Дзеяннях Святых Апосталаў (Дзеі 1:13). Імя «Варфаламей» магчыма з’яўляецца арамейскім патранімічным імем (імем па бацьку) «bar talamai» — «сын Талмая», дзе Талмай — скажонае на арамейскі лад грэчаскае імя Пталамей.

Існуе практычна аднадушнае меркаванне біблеістаў пра тое, што згаданы ў Евангеллі паводле Яна (Ян. 1:45—50) Натанаіл — гэта адна асоба з Варфаламеем. Такім чынам, апостал Варфаламей — адзін з першых вучняў Хрыста, закліканы чацвёртым услед за Андрэем, Пятром і Філіпам.

Евангеліст паведамляе, што Варфаламей быў родам з Каны Галілейскай (Ян. 21:2). Як відаць, ён быў сваяком ці блізкім сябрам апостала Філіпа, паколькі менавіта Філіп прывёў Варфаламея да Ісуса, і ў спісах апосталаў яны згадваюцца побач. У сцэне паклікання Натанаіла-Варфаламея ён прамаўляе знакамітую фразу «З Назарэта ці ж можа быць што добрае?». Ісус, пабачыўшы яго, кажа пра яго: «Вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасці». Больш пэўных звестак Святое Пісанне пра Варфаламея не дае, большая частка яго жыццяпісу вядомая па апакрыфічных крыніцах.

Паданні Паводле падання, Варфаламей разам з Філіпам прапаведаваў у гарадах Малой Азіі, асабліва ў сувязі з імем апостала Варфаламея згадваюць горад Іераполіс. Традыцыя паведамляе таксама пра яго паездку ў Індыю і пропаведзі ў Арменіі, дзе на Арташацкім узгорку ён сустрэўся з апосталам Іудам Фадзеем (армянская царква шануе іх як сваіх заснавальнікаў). Еўсевій Кесарыйскі паведамляе, што ў Індыі Варфаламей пакінуў заснаванай ім абшчыне Евангелле паводле Мацвея на яўрэйскай мове, якое было знойдзена філосафам Пантэнам, выкладчыкам Александрыйскай школы.Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. V, 10.

Смерць Паводле падання, па падгавору паганскіх жрацоў брат армянскага цара Астыяг «схапіў святога апостала і ў горадзе Альбане раскрыжаваў яго ўніз галавой», але Варфаламей працягваў сваю пропаведзь, тады яго знялі з крыжа, знялі скуру, а затым абезгаловіліАпостол Варфоломей. Вернікі ўзялі «яго цела, галаву і скуру, паклалі іх у алавяную ра́ку і пахавалі ў тым жа горадзе, Альбане, што ў Вялікай Арменіі».

Існуюць разнастайныя версіі па ідэнтыфікацыі горада Альбаны (Альбанапаль, Урбанапаль):

Праваслаўная традыцыя атаясамлівае яго з БакуДимитрий Ростовский. Житие и страдания святого апостола Варфоломея., у якім пры раскопках у Дзявоцкай вежы былі выяўленыя рэшткі старажытнага храма, які атаясамліваецца з базілікай, збудаванай над месцам згубы апостала. Мішэль ван Эсбрук мяркуе, што пад Альбанай разумеецца пантыйскі горад Нікопаль. Паводле іншай версіі, апостал Варфаламей пахаваны на тэрыторыі іранскай правінцыі Заходні Азербайджан, дзе ў XIV стагоддзі на месцы меркаванага пахавання быў пабудаваны армянскі манастыр Сурб Варфаламеас.

Каля 410 года мошчы Варфаламея былі перанесеныя з Ахбака ў Мартыропаль, а каля 507 года ў горад Дара (Месапатамія). Пры нашэсці персаў у 574 годзе, па паведамленні Рыгора Турскага, ра́ку з мошчамі кінулі ў мора, і яна цудоўным чынам прыплыла да вострава Ліпары. Каля 838 года мошчы перанеслі ў Беневента, дзе яны захоўваюцца ў наш час. З X стагоддзя частка мошчаў апостала захоўваецца на востраве (Рым) у царкве Сан-Барталамеа, прысвечанай апосталу. Часціцы мошчаў апостала Варфаламея таксама захоўваюцца ў шэрагу афонскіх манастыроў, у Баку (перададзена ў 2003 годзе Канстанцінопальскім патрыярхамКонстантинопольский Патриарх передал православным Азербайджана часть мощей Св. апостола Варфоломея ) і іншых месцах.

Катэгорыя:Апосталы Катэгорыя:Святыя Армянскай апостальскай царквы Катэгорыя:Каталікосы ўсіх армян Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Пакараныя смерцю шляхам здзірання скуры