Падшыпнік — апора вярчальных дэталей (валоў, восей), якая ўспрымае ад іх нагрузку і забяспечвае свабоднае іх вярчэнне. Шырока выкарыстоўваецца ў машынах, механізмах, прыладах і інш.
Падшыпнік качэння
Падшыпнікі качэння складаюцца з унутранага і вонкавага кольцаў, цел качэння (шарыкаў ці ролікаў) і сепаратара, які утрымлівае целы качэння на пэўнай адлегласці адно ад аднаго Целы качэння верцяцца паміж паверхняй дэталі (вала) і апоры, значна зніжаюць трэнне. Бываюць шарыкавыя і ролікавыя (цыліндрычныя, канічныя, сферычныя, сфераканічныя); адна-, двух- і шматрадныя; радыяльныя, радыяльна-ўпорныя, упорныя (падпятнікі), розных памераў і класаў дакладнасці.
Каб зменшыць трэнне, знос і награванне падшыпнікі змазваюць змазачнымі матэрыяламі.
Падшыпнік слізгання
У падшыпніку слізгання цапфа вала слізгае непасрэдна па апорнай паверхні, якая бывае цыліндрычнай, канічнай ці шаравой формы. Такія падшыпнікі працуюць ва ўмовах паўвадкаснага і вадкаснага трэння. Звычайна гэты падшыпнік — адтуліна з нераздымнай утулкай (ці з двума паўцыліндрычнымі раздымнымі ўкладышамі) з антыфрыкцыйнага матэрыялу, у якой размешчаны вярчальны вал.
Пры вырабе такіх падшыпнікаў выкарыстоўваецца бабіт.
Гідрастатычны падшыпнік
Літаратура
Спасылкі Подшипник качения // Вялікая савецкая энцыклапедыя Подшипник скольжения // Вялікая савецкая энцыклапедыя Гидростатический подшипник // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў