Вольга Фёдараўна Сахарава (дзявочае прозвішча Нікановіч; , в. Казаноўка, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер , Віцебская вобласць — ) — беларуская пісьменніца. Жонка Сяргея Сахарава.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і праваслаўнага святара Хведара Нікановіча. Скончыла Полацкую дзяржаўную гімназію ў 1900 годзе. Працавала настаўніцай прыходскай школы для дзяўчынак у Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія). У траўні 1905 г. выйшла замуж за выкладчыка Люцынскага гарадскога вучылішча Сяргея Сахарава. У студзені 1907 г. разам з мужам пераехала ў Юр’еў (цяпер Тарту, Эстонія), дзе займалася на прыватных курсах дашкольнага выхавання. Пасля некалькі гадоў працы ў Віцебску, Юр’еве, Пінску. 3 1917 г. — ізноў у Люцыне, куды яе муж Сяргей Сахараў быў запрошаны на пасаду дырэктара мясцовай рускай гімназіі. Узначальвае прыватны дзіцячы садок, прымае актыўны ўдзел у працы мясцовай беларускай грамады. У 1922 г. разам з сям’ёй пераязджае ў Рыгу, а ў 1925-м — у Дзвінск, дзе С. Сахараў становіцца дырэктарам Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. У 1932 г. пасля таго, як яе мужа пазбавілі пасады дырэктара беларускай гімназіі, перабіраецца ў Рыгу. Потым яшчэ некалькі разоў была вымушаная змена месца жыхарства: Краслава, Дзвінск, потым ізноў Рыга. Дапамагала мужу збіраць беларускі фальклор.

Частыя пераезды, смерць старэйшай дачкі Галіны адмоўна паўплывалі на стан яе здароўя. Перанесла паралюш, затым прыступ другога. 13 сакавіка 1943 года памерла ў Люцынскім шпіталі. Пахавана ў Люцыне (Лудза) на мясцовых могілках.

Сям’я

У шлюбе з Сяргеем Сахаравым мела дачок Ірыну і Галіну.

Творчасць Актыўная пісьменніцкая дзейнасць В. Сахаравай распачалася пасля пераезду ў 1917 г. у Люцын. Яна пісала невялічкія інсцэніроўкі для выхаванцаў свайго дзіцячага садка, якія і ставіла разам з імі. Паводле матываў паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» напісала п’есу — казачную феерыю «На Полацкім замчышчы» (паст. 1927, выд. 1928), да якой Канстанцін Галкоўскі мапісаў 6 музычных ілюстрацый (хары і сольныя нумары). П’еса «Птушка на волі» (1932, пра жыццё на вёсцы) нагадвала «Паўлінку» Я. Купалы. Яе п’есы «Маладыя пабегі», «Ліст да Прэзідэнта», «Аксюткіна ёлка» ставіліся ў Дзвінскай беларускай гімназіі. Пісала вершы (зборнік «Водгукі сэрца»; рукапіс у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы)Дзеячы культуры і навукі — ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. Мн.: Медисонт, 2007. С. 138—149..

Некалькі ейных драматычных твораў засталіся ў рукапісах. У 2015 г. у Мінску выйшаў найбольш поўны на цяперашні час том «Выбраных твораў» Вольгі і Сяргея Сахаравых, куды не патрапіла інсцэніроўка «Вяселля», якая заставалася ў рукапісах і захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Якуба Коласа.

Творчая спадчына Вольгі Сахаравай была таксама шырока прадстаўлена ў кнізе «Крывіцкія руны — 2: Беларускі культурны мацярык у Латвіі» (2017).

Бібліяграфія На Полацкім замчышчы: казачная феерыя / В. Ф. Сахарава. — 1928. Птушка на волі: п’еса ў 3 дзеях / В. Ф. Сахарава. — Дзвінск, 1932. Выбраныя творы / Вольга і Сяргей Сахаравы. — Мінск, 2015.

Літаратура

// БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2011.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Латвіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне