thumb|right|150px|Мемарыяльная дошка на сцяне дома сям'і Эдуарда Алберта ў Жамберку Эдуа́рд А́лберт (; , Жамберк — , там жа) — славуты чэшскі хірург, публіцыст, папулярызатар чэшскай паэзіі, перакладчык і паэт.

Біяграфія Эдуард Алберт нарадзіўся 20 студзеня 1841 года ў Жамберку (Багемія) у сям'і гадзіншчыка. Яго брат Францішак Алберт стаў вядомым чэшскім пісьменнікам.

Эдуард Алберт вывучаў медыцыну ў Венскім універсітэце, паспяхова скончыў курс у 1867 годзе. У 1873 быў назначаны прафесарам хірургічнай клінікі ў Інсбруку, а ў 1881 прафесарам хірургіі ў Вене. Ён меў уласную клініку, якая прыносіла яму значныя даходы.

Яго галоўныя працы адносяцца да хірургічнай дыягностыкі, да аператыўнай хірургіі і да механікі чалавечых суставаў.

Эдуард Алберт памёр у родным горадзе ў 1900 годзе. Пахаваны ў Вене.

Працы Diagnostika chirurgických nemocí (1876) Učebnice chirurgie a nauky operační (1877) Paměti Žamberské (1889) Památky po Bratřích českých v Žamberce; Časopis muzea Království českého roč. 64 (1890) Památky po Bratřích českých v Kunwaldě; Časopis muzea Království českého roč. 65 (1891)

Галерэя

Спасылкі Who Named It?, Eduard Albert Find A Grave

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Постаці чэшскай хірургіі Катэгорыя:Публіцысты Чэхіі Катэгорыя:Вучоныя Чэхіі Катэгорыя:Паэты Чэхіі Катэгорыя:Медыкі Чэхіі Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта