Gruppo GS-4 — паравоз, які выпускаўся ў 1941-1942 гадах на заводзе кампаніі Lima Locomotive Works для чыгункі Southern Pacific Transportation Company.

Паравоз меў незвычайны дызайн: цалкам герметычная паравозная будка, якая абараняла паравозную брыгаду ад непагадзі. Дзверцы дымавой скрынкі мелі сферычную форму, а на ёй былі замацаваныя два пражэктары. Завірушнік паравоза быў абрамлены суцэльным металічным лістом, які пераходзіў у далікатныя шчыткі, што ідуць ўздоўж усяго катла вышэй за ўзровень экіпажнай часткі і якія надаюць паравозу імклівы выгляд.

Будаваліся паравозы на заводзе Lima Locomotive Works.

Распрацоўваліся гэтыя паравозы для хуткасных пасажырскіх цягнікоў, менавіта таму дыяметр вядучых колавых пар паравоза складае 80 цаляў -- 2032 мм. Гэтыя паравозы вадзілі па Паўднёвай Ціхаакіянскай чыгунцы цягнікі «Coast Daylight», «San Joaquin Daylight», «Lark», «Cascade», «Golden State», «Sunset Limited».

У час Другой сусветнай вайны паравозы гэтай серыі не мелі яркай афарбоўкі — былі афарбаваны ў чорны колер. У 1948 годзе паравозы былі афарбаваны ў чорна-карычна-аранжава-чырвонай гаме. З сакавіка 1950 года паравозам паступова вярнулі чорную афарбоўку, таксама яны страцілі шчыткі ўздоўж катла.

Спасылкі Відэа з гэтым паравозам GS-4 GS-4 GS-4 GS-4