Мверу — горнае прэснае возера ў Афрыцы, на мяжы Замбіі і ДР Конга.

Размешчана на вышыні 917 м над узроўнем мора на паўднёвы захад ад возера Танганьіка. Найбольшая даўжыня 110 км, шырыня 45 км, глыбіня да 27 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае рака Луапуа. Выцякае рака Лавуа (прыток ракі Конга).

Суднаходнае. У возеры водзяцца лешч і тылапія. Апісана ў 1867 годзе Давідам Лівінгстанам.

Найбуйнейшы азёрны востраў Кілва належыць Замбіі.

Літаратура Мверу /

Катэгорыя:Азёры Замбіі Катэгорыя:Азёры паводле алфавіта Катэгорыя:Азёры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Горныя азёры Катэгорыя:Басейн Конга