Казімір Чартарыйскі ( — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Міхала Ежага, ваяводы сандамірскага, і яго трэцяй жонкі Яны Веранікі Алендскай.
Падчашы ВКЛ у 1699—1707 і 1709—1712, падскарбі вялікі ВКЛ у 1707—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), падканцлер ВКЛ у 1712—1724, кашталян віленскі з 1724. Быў таксама старастам крамянецкім, веліжскім, усвяцкім.
У час бескаралеўя 1696—1697 прыхільнік французскага кандыдата на каралеўскі трон прынца Франсуа Луі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага, потым супрацоўнічаў з Аўгустам II. Пасля яго смерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага на трон. Трапіў у палон да войск Аўгуста III, але пагадзіўся з новым каралём. У 1730-я гады арганізаваў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і звязаных з імі іных родаў («фамілію»), якая разлічвала на дапамогу Расіі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
У 1730 адзначаны Ордэнам Белага Арла.
Сям’я Ажаніўся ў 1693 годзе з Ізабелай Альжбэтай Морштын (26 жніўня 1671 — 24 лютага 1758, Варшава), дачкой Яна Анджэя Морштына і Кацярыны Гардон. Меў з ёй трох сыноў і дзвюх дачок: Міхала Фрыдэрыка (1696—1775); Аўгуста Аляксандра (1697—1782), ваяводу рускага; Канстанцыю (1700—1759), маці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага; Людвіку Альжбету (1703—1745), якая стала манашкай; Тэадора Казіміра (1704—1768), біскупа пазнаньскага.
Крыніцы
Літаратура
Dernałowicz M. Portret Familii. — Warszawa, 1990.
Казімір Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты крамянецкія Катэгорыя:Старосты веліжскія Катэгорыя:Старосты ўсвяцкія Казімір