Архіпаэта (), часам таксама Архіпаэта Кёльнскі (каля 1130 — каля 1165) — лацінамоўны нямецкі паэт. Разам з Гуга Прымасам — адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў гальярдскай, альбо ваганцкай, паэзіі. Прыдворны Райнальда фон Даселя, біскупа-электа Кёльнскага і набліжанага Фрыдрыха Барбаросы.
Найвядомейшы верш Архіпаэты — «Споведзь», якая ўвайшла ў Carmina Burana. Гэта жартаўлівы зварот да патрона, у якім аўтар прызнаецца ў захапленні дзяўчатамі, любові да віна і цвёрдым намеры памерці ў карчме.
Катэгорыя:Ваганты Катэгорыя:Постаці XII стагоддзя Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Паэты XII стагоддзя Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты