Балхаш () — горад абласнога падпарадкавання ў Карагандзінскай вобласці Казахстана.
Геаграфія Горад размешчаны на поўдні раўніны Сарыарка за 380 км ад Караганды, на беразе возера Балхаш каля бухты Бертыс. Ёсць чыгуначная станцыя, прыстань і аэрапорт.
Адміністрацыйны падзел У падначаленні ў Балхашскай гарадской адміністрацыі знаходзяцца наступныя населеныя пункты: Балхаш, Саяк, Канырат.
Пасёлкамі гарадскога падпарадкавання з’яўляюцца: Гульшат — 0,6 тыс. чалавек, Канырат — 3 тыс. чалавек, Саяк — 3 тыс. чалавек.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Валерый Фёдаравіч Байнёў (нар. 1966) — эканаміст і спецыяліст у галіне электратэхнічных комплексаў і сістэм. Доктар эканамічных навук (2001), кандыдат тэхнічных навук (1995), прафесар (2004). Юлія Уладзіславаўна Васілевіч (нар. 2001) — беларуская баскетбалістка.
Катэгорыя:Гарады Карагандзінскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1932 годзе