Павел Караль Сангушка (1680 — 14 красавіка 1750) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын Гераніма Сангушкі і Канстанцыі Сапегі, дачкі вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі.

Біяграфія Стольнік ВКЛ у 1708—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), палкоўнік гвардыі ВКЛ (1711), падскарбі дворны ў 1711—1713, маршалак дворны ў 1713—1734 і вялікі з 1734.

Прыхільнік Аўгуста II. Пасля яго смерці (1733) быў сярод прэтэндэнтаў на трон Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расіі), пасля падтрымаў абранне Аўгуста III. Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводстве, Дабраўлянамі і Смаргонню ў Віленскім ваяводстве, палацамі ў Гародні і Дабраўлянах, маёнткамі на Украіне, у Польшчы і Славакіі.

Сям’я Быў тройчы жанаты. Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 з удавой свайго брата Казіміра Браніславай Пянёнжак, якая памерла ў наступным годзе. Другі раз ажаніўся з князёўнай Марыянай Любамірскай (1693—1729), праз гэты шлюб атрымаў Астрожскую ардынацыю на Украіне. Ад другога шлюбу меў сына Януша Аляксандра. Трэцяй яго жонкай 17 красавіка 1735 года стала Барбара Дунін (1718—1791). Меў з ёй дзяцей: Ганну (19 ліпеня 1739 — 2 студзеня 1766), якая была замужам за кракаўскім кашталянам Антоніем Ябланоўскім, Юзафа (1740—1781), вялікага літоўскага маршалка, Крысціну (1741—1778), якая была замужам за вялікім каронным пісарам Францішкам Бялінскім, Януша Уладзіслава (? — 1806), вялікага кароннага стражніка, Гераніма Януша (1743—1812), валынскага ваяводу, Кунегунду, якая была замужам за вялікім каронным стражнікам Францішкам Чацкім.

Літаратура

Павел Караль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Памерлі ў Цярнопальскай вобласці