Чжуаны(кіт. 壮族, піньінь Zhuàngzú; чжуанск. Bouчcueŋь/Bouxcuengh)— група роднасных народаў, якія размаўляюць на чжуанскіх мовах, якія пражываюць у асноўным у Гуансіі (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён) і на поўдні КНР. Акрамя гэтага, шырока расселеныя ў памежных абласцях КНР, В’етнаме, Лаосе, а таксама на поўначы М’янмы. Цесна звязаны агульнай гісторыяй і культурай.
міні|left|250px|Чжуанская старажытная пісьмовасць
Колькасць чжуанаў у свеце больш за 18,5 млн (2010 г.). З іх 16.200.000 пражываюць у Гуансі, 1,5 млн у аўтаномным раёне КНР Вэньшань Юньнань, 1 млн у Гуандуне і іншых правінцыях Кітая. Паводле неафіцыйных дадзеных у В’етнаме пражывае і працуе каля 8 тысяч чжуанаў. Паводле афіцыйных — 6 тысяч (2010 г.). У Лаосе — каля 7 тысяч чжуанаў, у краінах Заходняй Еўропы і ЗША — больш за 20 тысяч, у М’янмe — 5 тысяч, на Тайландзe — больш за 3 тысячы. статыстыка КНР
Выбітныя чжуаны Нонг Чжыгаа (1025—1055) — Чжуанскі нацыянальны герой Сяо Чаагеі — лідар Тайпінскага паўстання Шы Дыкай — лідар Тайпінскага паўстання Вэй Чангхуэй — лідар Тайпінскага паўстання Вэй Бакун (1894—1932) — лідар сялянскага руху ў сучасным Кітаі Хуан Сяньфань (1899—1982) — кітайскі гісторык, антраполаг i прафесар Лі Нін (нар. 1963) — кітайскі гімнаст і прадпрымальнік
Гл. таксама Чжуанлогія
Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Кітая