Жураві́ныНапісанне Журавіны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.450 (Oxycóccus) — таксон сямейства Верасовыя, які аб’ядноўвае вечназялёныя кусцікі, якія сцелюцца пры росце і растуць на балотах у Паўночным паўшар’і. Таксон Oxycoccus разумеецца ў розных крыніцах па-рознаму: і як самастойны род (у рускакамоўнай літаратуры такі погляд распаўсюджаны да цяперашняга часу), і як падрод роду Вакцыніум — Vaccinium subgen. ISBN 978-0-521-08489-5 Магчымы онлайн-пошук фразы «Vaccinium subgen. Oxycoccus» , — і як секцыя таго ж роду — Vaccinium sect. .
Этымалогія Лацінскае слова oxycoccos паходзіць ад («кіслы») і («ягада»), па смаку пладоў. Першыя еўрапейскія пасяленцы ў Паўночнай Амерыцы называлі журавіны «Craneberry» (літар. ягада-журавель), бо раскрытыя кветкі на сцеблах нагадвалі ім шыю і галаву жураўля. У XVII стагоддзі Новай Англіі журавіны часам называлі «Bearberries» (літ. «мядзведжая ягада»), бо людзі часта бачылі, як мядзведзі елі яе. Не варта блытаць словы «oxycoccos» (відавы эпітэт віду Vaccinium oxycoccos) і «Oxycoccus» (назва падроду і секцыі).
Беларуская назва блізкая да англійскай ( — журавель) і нямецкай дыялектнай ( — журавель)Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1978. Т. 3. Ф. Янкоўскі тлумачыць журавіны як ягады на імшыстых балотах, дзе вадзіліся журавыЯнкоўскі Ф. Беларуская мова. Мінск, Вышэйшая школа, 1978. С. 230—231. Слова журавіны ў такім самым значэнні сустракаецца і ў дыялектах рускай мовыБрукнер, 666. Слова мае паўночна-славянскі характар. Паморскае значэнне žuravina 'шчаўе' указвае на разуменне слова ў сувязі са смакам і са словам žur 'жур' і 'шчаўе'. Параўнальна яшчэ — 'едкі матэрыял'Супрун, Булетин за съпост. изследване… 1976, 5, 78—79.
Біялагічнае апісанне
Усе віды журавін — вечназялёныя хмызнячкі, якія сцелюцца, з гнуткімі ніткападобнымі ўкаранённымі сцебламі даўжынёй ад 15 да 75 смДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил..
Каранёвая сістэма — стрыжневая. На каранях журавін жыве грыб, ніткі якога шчыльна злучаюцца з клеткамі кораня і ўтвараюць мікарызу. Ніткі грыба прымаюць з глебы пажыўныя растворы і перадаюць іх караням.
Лісце доўгае, бліскучае, чарговае, даўжынёй ад 3 да 15 мм, шырынёй ад 1 да 6 мм, яйкападобнае або даўгаватае з кароткім хвосцікам. Ліставая пласцінка зверху цёмна-зялёная, знізу — попельная (белая ці шэраватая), з уціснутай сярэдняй жылай. На зіму не адпадае. На ніжняй паверхні ліста знаходзіцца воск, які перашкаджае вадзе заліваць вусцейкі і які абараняе такім чынам расліну ад парушэння яе нармальных функцый.
Кветкі светла-пурпурныя або ружовыя, правільныя, звернутыя песцікам дадолу (паніклыя). На кветаножцы, якая можа быць дастаткова доўгай (у журавін звычайных яе даўжыня можа быць амаль да 5 см). Долей чашачак чатыры. Вяночак глыбока-чатырохраздзельны (але сустракаюцца кветкі і з пяццю пялёсткамі ); пялёсткі адагнутыя назад. Тычачак восем. Песцік адзін. Завязь ніжняя. Ва ўмовах еўрапейскай часткі Расіі квітнее ў маі-чэрвені. Працягласць жыцця адной кветкі журавін звычайных — 18 дзён.
Формула кветкі: .
thumb|Плады журавін з карэльскага балота. Дыяметр 16,2 мм
Плод — цёмна-чырвоная шарападобная, эліпсаідальная ці яйкападобная вельмі кіслая ягада з сакавітай мякаццю і шчыльнай лупінкай. Памер ягады, якая вырасла на балоце, дасягае 18 мм. Для журавін характэрная арнітахарыя: плады ядуцца птушкамі, якія пераносяць яе насенне на вялікія адлегласці. Штогод адна расліна ўтварае некалькі сотняў ягад.
Квітнее ў маі, ягады спеюць у верасні—кастрычніку і застаюцца на зіму.
Распаўсюджанне і экалогія У прыродзе ўсе віды журавін растуць у сырых месцах: на пераходных і уверсеавых балотах, у сфагнавых іглічных лясах, часам — па забалочаных берагах азёр.
Журавіны вельмі святлалюбныя, але не патрабавальныя да мінеральнага харчавання.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча У розных крыніцах паказваецца розны ранг таксона Oxycoccus (Журавіны); звычайна гэты таксон разглядаецца альбо як адзін з двух падродаў роду Ягаднік (Vaccinium subgen. Oxycoccus), альбо як адна з больш чым трыццаці секцый гэтага ж роду (Vaccinium sect. Oxycoccus). У рускамоўнай літаратуры таксон Oxycoccus дагэтуль нярэдка разглядаецца як самастойны род.
Таксанамічная схема
Секцыі і віды
Секцыі і відыПаводле сайту GRIN (гл. раздзел Спасылкі).: Vaccinium sect. . Расліна, якая сцелецца, з Паўночнай Амерыкі. Гэты від вырошчваюць у камерцыйных мэтах дзеля адносна буйных чырвоных пладоў
. Еўразійскі від. Хмызнячкі, якія сцелюцца, з тонкімі сцебламі, дробнымі, знізу белым лісцем, чатырохраздзельным вяночкам і ядомымі цёмна-чырвонымі ягадамі. Часам расліны гэтага віду ўтвараюць шырокія зараснікі на сфагнавых і тарфяных балотахКожевников Ю. П. Семейство вересковые… (гл. раздел Літаратура).. Ягады збіраюць для выкарыстання ў перапрацаваным выглядзе.
Назва Журавіны балотныя згодна з
. Еўразійскі від з больш дробнымі, чым у журавін звычайных, лісцем і пладаміГубанов И. А. Определитель высших растений… (гл. раздзел Літаратура). Назва ў міжнародных батанічных базах дадзеных нярэдка ўваходзіць у сінаніміку віду Vaccinium microcarpum на сайце GRIN , але ў рускамоўнай батанічнай літаратуры гэты від да цяперашняга часу (2009) разглядаецца як самастойны. . У выпадку, калі не разглядаецца як самастойны від, назва уваходзіць у сінаніміку віду . Vaccinium sect. . Часам гэты таксон разглядаецца ў рангу падроду роду Ягаднік — Vaccinium subgen. Vaccinium subgen. Oxycoccoides на сайце Tropicos — ці нават самастойнага роду Oxycoccoides на сайце Tropicos . . Від, распаўсюджаны ў гарах на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Вірджынія, Паўночная Караліна, Тэнэсі), а таксама ва Усходняй Азіі. Англійскія назвы расліны — southern mountain cranberry («паўднёвыя горныя журавіны»), bearberry («мядвежая ягада») і arando. Хмызняк вышынёй да метру з паловай, які расце ў зацененых месцах; ягады цёмна-чырвоныя, празрыстыя, з вельмі прыемным пахам, ядомыя, выкарыстоўваюцца ў сырым і перапрацаваным выглядзеVaccinium erythrocarpum на сайте Plants For A Future .
Хімічны склад пладоў
З практычнага пункту гледжання ў пладах журавін найбольшае значэнне надаецца ўтрыманню цукроў, арганічных кіслот, пекцінавых рэчываў і вітамінаў.
З кіслот у ягадах пераважае лімонная кіслата, таксама прысутнічаюць бензойная, хінная, урсолавая, хларагенавая, яблычная, алеанолавая, γ-оксі α-кетамасляная, α-кетаглутаравая. У следавых колькасцях — шчаўевая і бурштынавая кіслоты.
З цукроў асноўнае месца займаюць глюкоза і фруктоза, значна менш цукрозы. З групы поліцукрыдаў найбольшае практычнае значэнне маюць пектыны, якія змяшчаюцца ў значнай колькасці ў ягадах журавін.
Плады журавін багатыя вітамінам C, у гэтым роўныя апельсінам, лімонам, грэйпфрутам, суніцам садовым. З іншых вітамінаў плады ўтрымліваюць B1, B2, B5, B6, PP. Журавіны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай вітаміна K1 (філахінон), не саступаючы капусце і суніцам.
З іншых рэчываў у складзе пладоў адзначаецца бетаін і біяфлаваноіды: антацыяны, лейкаантацыяны, катэхіны, флаванолы і фенолакіслоты, а таксама макра- і мікраэлементы: значная колькасць калію, менш фосфару і кальцыю. Параўнальна шмат жалеза, таксама ёсць марганец, малібдэн, медзь. Акрамя іх маецца ёд, магній, барый, бор, кобальт, нікель, волава, свінец, серабро, тытан, хром, цынк, алюміній і іншыяКурлович Т. В., к. биол. н. Биохимическая характеристика брусничных .
Збор і захоўванне Расце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць , , , . Збіраюць ягады з надыходам першых і да ўтварэння снежнага покрыва, а паўтараюць збор пасля раставання снегу. Збіраюць ягады ўручную або з дапамогай грабеньчыкаў. Пры абодвух спосабах іх трэба збіраць асцярожна, не пашкоджваючы, таму што дэфармаваныя ягады хутка псуюцца.
Сабраныя ягады сартуюць і чысцяць ад дамешкаў, асцярожна складаюць у плеценыя кошыкі ўмяшчальнасцю 35-60 кг. Кошыкі не дасыпаюць да краёў на 5 см, ягады прыкрываюць чыстай мешкавінай і перавозяць да месцаў перапрацоўкі. Захоўваюць свежыя ягады пры тэмпературы каля 0°C, пры адсутнасці халоднага памяшкання ягады перасыпаюць у бочкі і заліваюць вадой, якасць ягад пры гэтым амаль не змяняецца.
У Беларусі расце паўсюдна. Плошчы журавіннікаў ва Украіне складаюць каля 30 тыс. га, толькі за апошнія 10 гадоў яна скараціліся на 7 тыс. га ў сувязі з інтэнсіўнай меліярацыяй Заходняга Палесся. Захаванне журавін магчыма толькі пры ўзмацненні аховы захаваных масіваў і стварэнні культурных плантацый.
Першыя спробы стварэння штучных плантацый журавіны балотнай праведзены па ініцыятыве інстытутам батанікі АН Літвы (1966 г.).
Для развядзення журавін выкарыстоўваюць выпрацаваныя тарфянікі, ствараючы пэўную сістэму водазабеспячэння. Высаджваюць каранёвыя парасткі або сцябловыя чаранкі. На штучных плантацыях на трэці год журавіны пладаносяць. Плантацыі даўгавечныя, могуць існаваць да 80 гадоў і даваць ураджай да 4-6 т/га. Сабекошт ягад, вырашчаных на плантацыі, у 8-10 разоў ніжэй за кошт ягад, якія купляюцца ў насельніцтва. Таму вырошчванне журавін з’яўляецца не толькі мэтазгодным і прыбытковым, але і дазваляе вырашыць праблему рэкультывацыі пустэч, а таксама аднаўлення закінутых торфараспрацовак.
У канцы 1970-х гадоў доследныя ўчасткі па вырошчванні журавіны балотнай былі створаны ў Чувашыі, у Цэнтральным батанічным садзе Сібірскага аддзялення АН Расіі, (Эстонія), Волжскім лясніцтве Ніжагародскай вобласці, Камень-Кашырскім лясгасе Валынскай вобласці, Латвіі, . Перспектыўны для вырошчвання ва ўмовах Палесся і паўночнаамерыканскія сарты журавіны з буйнымі пладамі, якая вырошчваецца на спецыяльных плантацыях (чэках) з XIX стагоддзя. Найбуйнейшым вытворцам гэтай ягады з’яўляецца ЗША, плантацыі ёсць таксама ў Канадзе, Беларусі, Польшчы, скандынаўскіх краінах.
У канцы 2010-х гадоў Беларусь выйшла на 3-е месца ў свеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасля Чылі, Канады і ЗША.
Значэнне і прымяненне Ягады журавін маюць вялікае гаспадарчае значэнне. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў харчовай прамысловасці і медыцыне. Акрамя таго журавіны з’яўляюцца сезоннай ежай шматлікіх дзікіх жывёл і птушак. Ранняй вясной частуецца журавінамі мядзведзь, яе ахвотна ядуць куніцы, радзей вавёркі. Багатыя ягаднікамі балоты вабяць белых курапатак, цецярукоў, глушцоў і рабчыкаў.
Ягады журавін ідуць на прыгатаванне соуса, дэсерта журавіны ў цукры, морсаў, сокаў, квасаў, экстрактаў, кісялёў, якія ўяўляюць сабой добрыя крыніцы карысных рэчываў і вітамінаў. Узвары і экстракты з журавінаў прыемныя і карысныя пры стоме. Лісце можа ўжывацца як гарбата.
Асаблівасць журавін у тым, што іх ягады могуць захоўвацца ў свежым выглядзе да наступнага ўраджаю ў драўляных бочках, напоўненых вадой.
Ягады выкарыстоўваюцца як супраццынготны сродак, пры прастудных захворваннях, рэўматызме, ангіне, авітамінозах, а таксама ў харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці. У народнай медыцыне ягады спажываюць пры зніжанай кіслотнасці страўніка.
Асаблівасць журавін буйнаплодных, што вырошчваюцца ў велізарных колькасцях у ЗША і Канадзе, складаецца ў тым, што ў яе пладах маюцца паветраныя камеры, таму гэта адна з нямногіх ягад, якія плаваюць на паверхні вады. Гэта робіць збор ягады істотна меней працаёмкім у параўнанні са звычайным ручным зборам: у канцы сезону чэкі з саспелай ягадай запаўняюць вадой і пускаюць спецыяльныя камбайны, якія ўзбіваюць гэту ваду, пры гэтым спелыя ягады адрываюцца. Пасля гэтага зганяюць усе ягады да аднаго краю чэка, дзе яе — чыстую і прамытую — вычэрпваюць для далейшай перапрацоўкі .
Журавіны ў гісторыі і культуры
У 1964 годзе ў СССР была выпушчана паштовая марка з выявай журавін (ЦФА № 3132). Квітнеючая журавіны і бяроза намаляваныя на гербе швейцарскай камуны Безенбюран (кантон Ааргау) як расліны, тыповыя для гэтай мясцовасці. З 1980-х гадоў журавінавы сіроп выкарыстоўваецца ў якасці таннага і разам з тым досыць пераканаўчага заменніка крыві ў кінавытворчасці.
Заўвагі
Літаратура
— УДК 582.912.42