Рассельгасбанк () — дзяржаўны спецыялізаваны сельскагаспадарчы аграбанк, 100 % акцый ва ўласнасці Урада Расіі. Поўнае найменне Адкрытае акцыянернае таварыства «Расійскі Сельскагаспадарчы банк» (). Штаб-кватэра ў Маскве.

Створаны ў выкананне распараджэння в. а. Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 15 сакавіка 2000 года для падтрымкі і развіцця сельскай гаспадаркі і аградзейнасці ў Расіі. Таксама мае філіялы ў Беларусі, Таджыкістане, Казахстане, Узбекістане для падтрымкі сельскай гаспадаркі ў краінах СНД. Ліцэнзія ЦБ РФ № 3349 ад 13 чэрвеня 2000 года.

Дзмітрый Мікалаевіч Патрушаў — старшыня назіральнага савета Банка з чэрвеня 2018 годаhttps://www.rshb.ru/press/releases/313354/https://bigpicture.ru/o-biografii-ministra-dmitriy-patrushev-vo-glave-selskohozyaystvennogo-vedomstva/.

У 2020 годзе «Рассельгасбанк» запусціў экасістэму «Сваё. Фермерства»https://profile.ru/profil/boris-listov-rshb-gotov-k-formirovaniju-novyh-podhodov-v-realizacii-strategii-razvitiya-apk-1122950/, якая прызначана для комплекснай цыфравізацыі невялікіх прадпрыемстваў, занятых у сферы АПК, а таксама дапамагае з рэалізацыяй фермерскай прадукцыі пры дапамозе маркетплейса «Сваё Роднае»https://newizv.ru/news/2022-09-16/boris-listov-seychas-horoshee-vremya-dlya-teh-kto-hochet-zapustit-svoe-delo-369169https://rg.ru/2022/12/05/boris-listov-rasskazal-o-roste-pokazatelej-apk.html. На 2022 год экасістэма «Сваё» аб’ядноўвае звыш 30 бізнес-сэрвісаў і субплатформhttps://fedpress.ru/person/3152917.

Гл. таксама Банкі ў Расіі

Спасылкі Афіцыйны сайт Рассельгасбанка Старонка на сайце ЦБ РФ

Катэгорыя:Банкі Расіі