Ха́дэрсфілд () — горад у акрузе Кёркліс () на захадзе графства Заходні Ёркшыр у Англіі, непадалёк ад зліцця рэк Кольн і Холм, у 310 кіламетрах ад Лондана і ў 16.6 кіламетрах ад Брэдфарда, найбліжэйшага буйнога населенага пункта.
Насельніцтва Хадэрсфілда складае (па даных перапісу 2001 года) 146 234 чалавек, ён займае 10-е месца ў спісе найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі. Гэта найбуйнейшы населены цэнтр акругі Кёркліс і яе адміністрацыйны цэнтр.
Хадэрсфілд адыграў важную ролю ў індустрыяльнай рэвалюцыі Вялікабрытаніі. Сёння гэта буйны прамысловы (вытворчасць ваўняных тканін, фарбавальнікаў, машынабудаванне), спартыўны і адукацыйны цэнтр. Горад увайшоў у гісторыю як месца нараджэння нацыянальнай Рэгбісцкай лігі і прэм’ер-міністра Харальда Уілсана.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Спасылкі Цэнтр горада. Красавік 2007 About Huddersfield Гісторыя Хадэрсфілда www.geograph.co.uk : Фатаграфіі Хадэрсфілда і наваколляў
Катэгорыя:Гарады Англіі