Уладзімір Уладзіміравіч Адамаў (,  — ?, ) — беларускі савецкі батанік-фларыст, геабатанік, дэндролаг, адзін з першых даследвальнікаў расліннасці Беларусі.

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1899 годзе Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта працаваў у Мінскай і Віцебскай губернях. У 1920—1935 гадах кіраваў батаніка-лізіметрычным аддзяленнем Мінскай балотнай даследчай станцыі, секцыяй натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі. Адамаў — адзін з арганізатараў Вялікалётчанскага батанічнага сада ў маёнтку Вялікія Лётцы каля Віцебска), сфармаваў большую частку яго калекцыіКалекцыі батанічнага саду страчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Быў кіраўніком геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема Беларусі.

Апошнія гады цяжка хворы Адамаў быў вымушаны жыць у пасёлку Нікіта ў Крыму, сумяшчаючы лячэнне з працай у Нікіцкім батанічным садзе.

Уклад у навуку У першай (1900) фларыстычнай працы Адамаў звярнуўся да аднаго з відаў роду  — (цяпер вядомы як ), у ёй ён звёў дадзеныя аб распаўсюджванні гэтага віду ў Сібіры і Еўрапейскай Расіі.

У 1924 годзе Адамаў даў найпадрабязнае апісанне на трох мовах (па-руску, па-латыні і на эсперанта) «новага віду» рода , пад гэтай назвай ім былі аб'яднаны ў адзін від і . Апісанне дадзена на падставе дваццацігадовых назіранняў аўтара над гэтай раслінай, знойдзенай у наваколлях Віцебска ў возеры Лётцы.

У 1930 і 1932 гадах Адамаў апублікаваў працы пра беларускія .

Геабатанічныя працы Адамава прысвечаны характарыстыцы расліннасці Беларускага Палесся (1927), Камароўскага балота (1925) (ён вывучаў змену пустазельных траў, раслінныя асацыяцыі і г.д.) і іншых тэрыторый Беларусі. Многія з іх засталіся неапублікаванымі.

Бібліятэка

Бібліятэка У. У. Адамава знаходзілася ў яго маёнтку ў Вялікіх Лётцах. Асабліва шырока ў ёй была прадстаўлена літаратура па батаніцы, лекавым раслінам, пчалярстве, сельскай гаспадарцы, садоўніцтве.

Лёс бібліятэкі У. У. Адамава дакладна не вядомыСвитязь: Альманах библиофилов Белоруссии / Сост. Л. А. Козырко; Редколл.: С. В. Букчин и др. — Мн.: Беларусь, 1989. — 255 с. — 14 600 экз. — ISBN 5-338-00124-1. Па некаторых звестках, вялікая частка яе была перададзена грамадскай арганізацыі, а астатняя літаратура перавезена ў Мінск, дзе з сярэдзіны 1920-х гг. жыў і працаваў У. У. Адамаў.

Асноўныя сачыненні

Памяць На сядзібным доме вучонагаУсадьба Адамовых, які захаваўся ў Вялікіх Лётцах, устаноўлена мемарыяльная дошкаШыльда.

Літаратура

Спасылкі Листы да У. Л. Камарова ў архіве РАН Адамов, Владимир Владимирович

Катэгорыя:Батанікі XX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Члены Рускага батанічнага таварыства