Марк Эндру Спіц (, нар. 10 лютага 1950 г., Мадэста, штат Каліфорнія, ЗША) — знакаміты амерыканскі плывец яўрэйскага паходжання, адзін з чатырох 9-кратных алімпійскіх чэмпіёнаў у гісторыі спорту (разам з Паава Нурмі, Ларысай Латынінай і Карлам Льюісам). Першы чалавек, які заваяваў 7 залатых алімпійскіх медалёў на адных Гульнях (Мюнхен-1972). Майкл Фелпс перасягнуў гэты вынік і з’яўляецца 14-кратным алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы 8 залатых алімпійскіх медалёў на адных Гульнях (Пекін-2008).

Дасягненні Марка Спіца: Усталяваў 33 сусветныя рэкорды Прызнаваўся лепшым плыўцом свету ў 1969, 1971 і 1972 Выйграў 5 залатых медалёў на Панамерыканскіх гульнях у 1967 Выйграў 10 залатых медалёў на Маккавейскіх гульнях у 1965 і 1969 У 1985 адкрываў Маккавейскія гульні, а ў 2005 быў сцяганосцам зборнай ЗША на гэтых Гульнях.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Марка Спіца

Марк Спіц на сайце МАК

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:нарадзіліся 10 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў Каліфорніі Катэгорыя:Плыўцы ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Спартсмены на Макабіянскіх гульнях