Андрэй Дзмітрыевіч Адэнскі, сапраўднае Пінчук (, Лоеў — ) — беларускі савецкі тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1945). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Біяграфія

У 1914 г. скончыў вышэйшую пачатковую вучэльню ў г. Лоеве, у 1927 г. — медыцынскі факультэт Кіеўскі ўніверсітэтАденский-Пинчук Андрей Дмитриевич .

Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі.

1914—1915 гг. настаўнік Беласарокінскай пачатковай школы Рэчыцкага павета; 1915—1917 гг. — Удзел у I сусветнай вайне на Заходнім фронце; 1917—1918 гг. — Удзельнік устанаўлення Савецкай улады (член ВКП(б) з 1917 г.), удзел у баях супраць нямецкіх і польскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, праца ў падполлі і тыле нямецкіх войскаў, начальнік міліцыі ў г. Лоеве, памочнік ваенкама на Заходнім фронце; 1919—1921 гг. — Удзел у Грамадзянскай вайне ў радах Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі; 1921—1927 гг. — Праца ў Кіеўскім губкаме ВКП(б), Цэнтральным архіве рэвалюцыі (Істпарт Кіеўскага губкама), загадчык краявым лячэбным бюро Наркамздароўя УССР на Правабярэжжы, сакратар райкама прафсаюза «Рабкамгас»; 1927—1932 гг. — Аспірант кафедры тэрапіі Украінскай Акадэміі навук пры клініцы акадэміка М. Д. Стражэска; 1932—1937 гг. — Асістэнт кафедры тэрапіі, старшы навуковы супрацоўнік, дактарант Украінскага інстытута клінічнай медыцыны Акадэміі Навук УССР; 1937—1941 гг. — Дацэнт, загадчык кафедры тэрапіі Кіеўскага стаматалагічнага інстытута, 2-га аддзялення тэрапіі Кіеўскай клінічнай бальніцы імя Кастрычніцкай рэвалюцыі; 1941—1947 гг. — Удзел у Вялікай Айчыннай вайне і служба ў Чырвонай Арміі; 1947—1949 гг. — Загадчык кафедры тэрапіі Станіслаўскага (Івана-Франкоўскага) медыцынскага інстытута УССР, начальнік тэрапеўтычнага аддзялення Станіслаўскага ваеннага шпіталя; 1949—1970 гг. — Загадчык 1. Кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў; 1949—1950 гг. — Намеснік дырэктара БелДІУВ па навукова-вучэбнай частцы; 1950—1957 гг. — Начальнік лячэбна-санітарнага ўпраўлення МЗ БССР, затым кансультант (там жа)

Загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1949—1970).

Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Навуковая праца

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: пытанні дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, вывучэнне этыялогіі, патагенезу, лячэння і прафілактыкі рэўматызму, гіпертанічнай хваробы, даследаванні па праблеме рэактыўнасці арганізма, клініцы язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі, паталогіі печані, органаў дыхання, працы па даследаванні вянознага ціску і вызначэнні яго значэння ў клініцы сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Аўтар каля 58 навуковых прац, у тым ліку манаграфій.

Сачыненні

Спутник терапевта : [в 2 т.] / А. Д. Аденский. — Минск, 1959―1964. ― 2 т.

Узнагароды

Узнагароджаны 2-ма ордэнамі Леніна (1961, 1967), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953), Ганаровым знакам «Герой рэвалюцыйнага руху», 3-ма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, шматлікімі медалямі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Літаратура Венозное давление и значение сердечно-сосудистых заболеваний : диссертация … доктора медицинских наук / Андрей Дмитриевич Аденский ; Украинский институт клинической медицины и Киевский стоматологический институт. — [Киев, 1943].

Аденский Андрей Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 11. Аденский Андрей Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 11. Аденский-Пинчук Андрей Дмитриевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931―2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 31—33.

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Тэрапеўты СССР