Званок (Adenophora) — род кветкавых раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae).

Апісанне Шматгадовыя травяністая расліны з доўгім вертыкальным карэнішчам і прамастойным простым ці галінастым густааблісцелым сцяблом вышынёю да 120 см. Лісце амаль сядзячае, чаргаванае, зубчастае, падоўжана-авальнае і ланцэтнае. Кветкі званочкавыя, светла-блакітныя, светла-ліловыя або белыя, дробныя, паніклыя, у пірамідальных гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — павіслая адваротна-грушападобная каробачка.

Распаўсюджанне Адрозніваецца каля 70 відаў. Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў халодных і ўмераных раёнах Еўразіі, вялікая частка відаў расце ва Усходняй Азіі. На Беларусі як дзікарослы від трапляецца званок лілеялісты.

Выкарыстанне Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Карані званку ліліялістага прымяняюцца ва ўсходняй медыцыне пры лячэнні лёгачных захворванняў. Сапаніны, што ўтрымоўваюцца ў каранях, валодаюць супрацьгрыбковымі і антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі, поліцукрыды — супрацьязвенным, ранагаючым, супрацьзапаленчым дзеяннем, удзельнічаюць у рэгуляцыі імунітэту, павышаюць ўстойлівасць да ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, спрыяюць лепшаму засваенню кальцыю, жалеза і фосфару.

Віды Паводле даных сайта Каралеўскіх батанічных садоў К’ю род налічвае 70 відаўSpecies of Adenophora , а паводле базы даных The Plant List — 62 віды:, некаторыя з іх:

Літаратура

Спасылкі

Adenophora // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Званочкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі