Эні Ленакс (; 25 снежня 1954 г., Абердзін, Шатландыя) — шатландская спявачка. За сваю кар'еру яна ўдастоілася прэмій «Оскар», «Залаты глобус», трох «Грэмі» і васьмі рэкордных «BRIT Awards». Удзельніца гуртаў The Tourists і Eurythmics.

Яна дасягнула найбольшага поспеху ў пачатку 1990-х гадоў, калі пачала сольную кар'еру выпусціўшы ў 1992 годзе альбом "Diva", які спарадзіў некалькі хітоў. Яна выпусціла 5 студыйных альбомаў і некалькі зборнікаў.

Эні Ленакс была ўключаная ў спіс «100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі Rolling Stone». Ёй быў прысвоены тытул «Самога паспяховага музыкі Вялікабрытаніі» дзякуючы яе камерцыйнага поспеху. Ленакс з'яўляецца адным з самых прадаваных музыкантаў з продажамі больш за 80 мільёнаў запісаў па ўсім свеце.

Эні Ленакс актыўна займаецца дабрачыннасцю (барацьбой за правы жанчын, геяў і лесбіянак, за захаванне лясоў, супраць эпідэміі ВІЧ, галечы, і г.д.). Яна з'яўляецца паслом добрай волі ЮНЭЙДС, а ў 2011 годзе была ўзнагароджана ордэнам Брытанскай імперыі.

У 2025 годзе яна выдала кнігу мемуараў пад назвай Annie Lennox: Retrospective.

Дыскаграфія Сольныя альбомы

Diva (1992) Medusa (1995) Bare (2003) Songs of Mass Destruction (2007) A Christmas Cornucopia (2010) Nostalgia (2014)

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Сайт Eurythmics фота, відэа і песні Эні Ленакс

Катэгорыя:Спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі