Post Tower (Паштовая вежа) — небаскроб у Боне, Германія. Вышыня будынка складае 162 метра. Гэты будынак 8-ы па вышыні ў Германіі і самы высокі за межамі Франкфурта-на-Майне. У доме 46 паверхаў, з іх 5 знаходзяцца пад зямлёй і 41 над зямлёй. Будаўніцтва небаскроба было пачата ў 2000 і завершана ў 2002 годзе.
Штаб-кватэра кампаніі Deutsche Post DHL.
Гл. таксама Спіс самых высокіх будынкаў Германіі
Спасылкі
Post Tower на Emporis.com
Катэгорыя:Небаскробы Германіі Катэгорыя:Бон Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 150 да 199 метраў