Ганс Мемлінг (, , або Memlinc; 1433/1435, — , ) — нідэрландскі жывапісец. З'яўляецца буйнейшым мастаком ранняга нідэрландскага Адраджэння.Б. Лазука (2010)

Біяграфічныя звесткі Ураджэнец Гесэна. Вучыўся, магчыма, у Рагіра ван дэр Вейдэна; зведаў уплыў яго і Яна ван Эйка. З 1465 працаваў у Бругэ, дзе ёсць музей яго імя.

Творчасць У творчасці Г. Мемлінг спалучаў познагатычныя і рэнесансныя рысы.В. Буйвал (2000) Ужо ў ранніх яго работах відавочна імкненне надаць сакральным тэмам узвышаны сэнс, а ўсяму зямному — ідэальную прыўзнятасць.

Значную колькасць твораў жывапісца складаюць невялікія па памерах кампазіцыі апавядальнага характару, у якія ён часта ўводзіць выявы людзей, не звязаных з асноўным сюжэтам («Алтар Адрыяна Рэйнса», 1480; «Страсці Хрыстовы», каля 1470; «Сем радасцей Марыі», каля 1480; «Дабравешчанне», каля 1482). Мастак выканаў многа партрэтаў — як самастойных твораў, так і выяў данатараў. Так, у рабоце «Алтар Марціна ван Ньювенхове» на адной створцы ён піша Марыю з дзіцём, а на другой — заказчыка твора. Жывапіс дыпціха вызначаецца асаблівай светланоснасцю, а фарбы — падкрэсленай гучнасцю, што дазваляе перадаць ідэальны ў сваёй чароўнасці твар мадонны, жыццёвую рухомасць фігуры ван Ньювенхове.

Звяртаўся да адлюстравання аголенай натуры, пейзажа, анімалістычных матываў.

Літаратура

Лазука Б. А. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Памерлі ў Бругэ Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Паўночнае Адраджэнне Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Рэнесансу