Юзаф Азямблоўскі (; Па звестках Мацея Азямблоўскага, які спасылаўся на даведнік: E. Małachowicz. Cmentarz na Rossie w Wilnie. — Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1993. — S. 147. У іншых крыніцах сцвярджаецца 14 жніўня 1804 г.т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.,  — , Вільня) — беларускі і польскі мастак-графік і гравёр.

Біяграфія У 1825—1829 гадах вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце, у 1830-я займаўся там жа пад кіраўніцтвам прафесара жывапісу Яна Рустэма. Заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі вядомыя пісьменнікі Юзаф Крашэўскі, Тэадор Нарбут і інш.

Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Сярод яго прац — пейзажы, краявіды Вільні, малых літоўскіх і беларускіх гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты вялікага князя літоўскага Альгерда, польскага караля Жыгімонта II Аўгуста і інш.

Выключнае месца ў творчасці Азямблоўскага займае літаграфія «Славянскі нявольнік, 1840-я» («Беларускі раб»), якую Адам Міцкевіч выкарыстоўваў як ілюстрацыю ў лекцыях пра прыгоннае права ў Расійскай імперыі (арыгінал літаграфіі захоўваецца ў музеі А. Міцкевіча ў Парыжы). Аляксандр Герцэн у кнізе «Хрышчоная ўласнасць» (1853) даў ёй высокую ацэнку і пісаў:

Галерэя

Літаратура Szczawińska E. Oziębłowski (Oziembłowski) Józef // Polski Słownik Biograficzny, tom XXIV, Zakład Narodowy im. Ossolińskich i PAN, Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk, 1979: ss. 665—666.

Спасылкі Maciej Oziembłowski. Józef Oziębłowski (Oziembłowski) — znany XIX-wieczny wileński litograf i artysta-malarz Рабы не мы?

Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Гравёры Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Літвы