Хойт Сенфард Вандэнберг (; 24 студзеня 1899 — 2 красавіка 1954) — генерал ВПС ЗША, дырэктар ЦРУ (1946—1947), начальнік штаба ВПС (1948—1953).

Вучыўся ў лётных школах у Брукфілд (1924) і Келіфілд (1924), тактычнай школе ВПС (1935).

З 1939 г. служыў у аддзеле планавання штаба ВПС. З пачатку вайны прызначаны афіцэрам па аператыўных пытаннях і баявой падрыхтоўцы штаба ВПС. У чэрвені 1943 накіраваны ў Вялікабрытанію для арганізацыі ВПС у Паўночнай Афрыцы. Браў удзел у стварэнні 12-га авіяцыйнага злучэння. З 1943 — начальнік штаба Паўночна-Заходніх афрыканскіх стратэгічных сіл.

З ліпеня 1945 — памочнік начальніка штаба ВПС ЗША. Са студзеня 1946 — дырэктар разведкі Ваеннага дэпартамента Генштаба. З 1948 — начальнік штаба ВПC. Выйшаў у адстаўку ў 1953.

Памяць Імя генерала насіў карабель ВМС ЗША.

Спасылкі Біяграфія (на англійскай)

Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Дырэктары ЦРУ