Сакраме́нта () — горад на захадзе ЗША на месцы ўпадзення ракі Амерыкан-Рывер ў раку Сакрамента.
Адміністрацыйны цэнтр штата Каліфорнія і акругі Сакрамента, заснаваны ў снежні 1848 г. Джонам Сатэрам-малодшым — сынам імігранта з Швейцарыі, які заснаваў першае «белае» пасяленне ў гэтым рэгіёне.
Насельніцтва 466 488 жыхароў (2010 год), гэта — сёмы па велічыні горад у Каліфорніі.
У 2016 годзе ў школе Community Outreach Academy, размешчанай у прыгарадзе Сакрамента ў зоне кампактнага пражывання славянскай дыяспары, адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры; было гэта звязана з тым, што колькасць беларускіх дзяцей, якія навучаюцца ў школе, павялічваецца. Ідэя адкрыцця беларускага класа была рэалізавана дзякуючы намаганням дырэктара школы Ларысы Ганчар, выхадца з Беларусі, і пры садзейнічанні з боку Міністэрства замежных спраў Беларусі, пасольства ў ЗША і Гродзенскага гарвыканкама, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялыbelta.by.
Гарады-пабрацімы Ёнсангу (), Паўднёвая Карэя Кішынёў (), Малдавія Лісталь (), Швейцарыя Маніла (), Філіпіны Мацуяма (), Японія Цзінань (), Кітай Гамільтан (), Новая Зеландыя
Літаратура
Спасылкі Population Estimates for Cities, Counties and the State with Annual Percent Change
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША