Каларада-Спрынгс (анг. Colorado Springs) — горад у цэнтральнай частцы ЗША, у штаце Каларада. Размешчаны ва ўсходняй частцы штата, за 98 км на поўдзень ад сталіцы штата Дэнвера на ўсходніх адгор’ях Скалістых гор.

Заснаваны ў жніўні 1871 года генералам Джэксанам Палмерам.

Насельніцтва 369,8 тыс. чал. (2005), з прыгарадамі 572,24 тыс. чал. Каларада-Спрынгс мае надзвычай важнае ваеннае значэнне: у горадзе размешчаныя 2 авіябазы, буйная ваенная частка, а таксама Камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі. Каларадскі ўніверсітэт у Каларада-Спрынгс.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Алан Хэрндан (нар. 1994) — амерыканскі баскетбаліст, цяжкі форвард. Джаніса Джэфры (нар. 1991) — амерыканская баскетбалістка.

Спасылкі Афіцыйны сайт горада Акадэмія ВПС ЗША Універсітэт Каларада ў Каларада Спрынгс Каларада Каледж

Катэгорыя:Гарады Каларада