Дантэ Габрыэл Расеці (, сапр. імя Габрыэл Чарлз Дантэ; , Лондан — ) — англійскі жывапісец і паэт.
Творчасць Вучыўся ў Лондане ў рысавальнай школе Х. Сэса (з 1843 г.), у Акадэміі мастацтваў (з 1845 г.), пазней у М. Браўна.
Адзін з заснавальнікаў «Брацтва прэрафаэлітаў» (гл. Прэрафаэліты). Адхіляў «вульгарны празаізм» у тагачасным мастацтве, шукаў тэмы і сюжэты ў мастацтве італьянскіх прымітываў і паэзіі італьянскага сярэдневякоўя, Ранняга Адраджэння (асабліва ў Дантэ), сярэдневяковых легендах і хроніках, творах англійскіх рамантыкаў, надаваў вобразам адчувальна-пачуццёвы характар і містычную афарбоўку.
Жывапісныя работы вызначаюцца парадаксальным спалучэннем інтэнсіўнасці пачуццяў гераінь (пісаў выключна жаночыя персанажы) і знешняй статычнасці, скаванасці поз і жэстаў; аб’яднаннем аб’ёмна выпісаных фігур з умоўным дэкаратыўным фонам (часта ўзор з лісця і кветак); яркай паліхроміяй і тонкай лінеарнасцю кампазіцый, якія папярэднічалі стылю мадэрн: «Дзяцінства Марыі» (1849), «Дабравешчанне» (1850), «Беата Беатрыкс» (1863), «Каханая» (1865—1866), «Сон Дантэ» (1870—1871) і інш. Размаляваў хол Оксфардскага таварыства ў Лондане (1857), афармляў кнігі, рабіў эскізы вітражоў і пано (з У. Морысам).
Літаратурным творам уласцівы жыццёвасць і пераканаўчасць вобразаў, пластычнасць мовы, дакладнасць метафар, нечаканасць асацыяцый і сакавітасць дэталей: зборнікі «Вершы» (1870), «Балады і санеты» (т. 1—2, 1881). Аўтар п’есы «Трагедыя караля», філасофскай паэмы «Цяжар Ніневіі» (1856) і інш., перакладаў.
Бібліяграфія I. Collected works, 2 vv., 1886; Letters, 2 vv., 1895; Preraphaelite diaries a. letters, 1900; Letters to his publisher, F. S. Ellis, L., 1928.
II. Swinburne A. C., Essays a. studies, 1875; Sharp W., D. G. Rossetti, 1882; Hamilton W., The aesthetic movement in England, 1882; Pater W., D. G. Rossetti (the English poets, ed. Ward, v. IV), 1883; Knight J., Life of D. G. Rossetti, 1887 (с библиограф.); Benson A. C., D. G. Rossetti (English men of letters), 1904; Brooke S. A., A study of Clough Arnold, Rossetti a. Morris, 1908; Boas F. S., Rossetti a. his poetry, 1914; Dupré H., Un italien d’Angleterre, P., 1921; Caine H., Recollections of Rossetti, 1928, Bachschmidt F. W., Das italienische Element in D. G. Rossetti, Münster Diss., Breslau, 1930; Klenk H., Nachwirkung D. G. Rossettis, Erlanger Diss., 1932; Waller R. D., The Rossetti Family, 1824—1854, 1932; Klinnert A., D. G. Rossetti u. St. George, Diss., Würzburg, 1933. Венгерова З., Собр. сочин., т. I., СПБ., 1913, Д. Г. Россетти.
III. Rossetti W. M., Bibliography of the works of D. G. Rossetti, 1905.
Літаратура Расеці //
Спасылкі
The Complete Writings and Pictures of Dante Gabriel Rossetti Art Renewal Center — Біяграфія, карціны Карціны National Museums Liverpool — Rossetti exhibition History of art: Neoclassicism and Romanticism Exploring Elizabeth Siddal: Beyond the Myth Elizabeth (Lizzie) Siddal Elizabeth Siddall: A Pathfinder
Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Мастакі рамантызму Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Прэрафаэліты *