Кантрапост (ад  — «супрацьлегласць») прыём выявы фігуры ў мастацтве, пры якім становішча адной часткі цела кантрастна супрацьпастаўлена становішчу іншай часткіВСЭ.

Кантрапост дынамізуе рытм фігуры, дазваляе перадаць яе рух ці напругу, не парушаючы агульнай раўнавагі формаў, узмацняе трохвымернасць выявы. Гэта значыць кантрапост — становішча раўнавагі (супакою), стваранае з процілеглых адзін аднаму рухаў.

Характарыстыкі верхняя частка корпуса можа быць паказана ў павароце, ніжняя — франтальна вага фігуры засяроджана на адной назе, у той час, як іншая свабодная, хоць і не аддзяляецца ад падножжа ненагружаная нага выцягваецца ці згінаецца таз, абапіраючыся на адну нагу, адціскаецца ўверх і прымае ледзь касое становішча плячо над ненагружанай нагой прыўздымаецца ўверх

Калі цела знаходзіцца ў кантрапосце, вось апорнай канечнасці накіравана вонкі і дагары, а вось цела накіравана да сагнутай нагі, і абедзве восі ў выніку сыходзяцца.

Гісторыя Кантрапост выкарыстоўваўся ў антычным мастацтве пачынаючы з ранняй класікі. У Каноне Паліклета аўтар характарызуе яго як неабходную частку прыгажосці. Знікшы ў эпоху Сярэднявечча, кантрапост быў уваскрэшаны майстрамі Рэнесансу, напрыклад, Данатэла.

Рэзкія кантрапосты з’яўляюцца характэрнымі для маньерызму і барока.

Гл. таксама Хіязм

Літаратура M. Porębski, Dzieje sztuki w zarysie. Od paleolitu po wieki średnie. Tom 1, Warszawa 1976. (пол.) Słownik terminologiczny sztuk pięknych, Warszawa 2006. (пол.) Andrew Stewart, One Hundred Greek Sculptors: Their Careers and Extant Works Polykleitos of Argos, 16.72 (анг.)

Спасылкі

Катэгорыя:Мастацкая кампазіцыя Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва