Партрэт маршалка дваранства Слонімскага павета Войцеха ПуслоўскагаПАРТРЭТ ВОЙЦЕХА ПУСЛОЎСКАГА (1762–1833), МАРШАЛКА ДВАРАНСТВА СЛОНІМСКАГА ПАВЕТА. Да 1833 — карціна Валянціна Ваньковіча, напісаная ім да 1833 года.

Гісторыя карціны

Месца і час напісання карціны дакладна невядомыя. Войцех Пуслоўскі (1762—1833) — прадстаўнік старадаўняга шляхецкага роду Рэчы Паспалітай, вядомы грамадска-палітычны і гаспадарчы дзеяч беларуска-літоўскіх зямель, маршалка дваранства Слонімскага павета, уладальнік шматлікіх маёнткаў у Слонімскім, Кобрынскім, Гродзенскім, Пінскім, Віленскім і іншых паветах Паўночна-Заходняга края. Яго партрэт мог быць замоўлены маладому Ваньковічу як у Вільні, дзе Ваньковіч вучыўся ва ўніверсітэце (1818—1824), так і ў Санкт-Пецярбургу, дзе мастак працягваў сваю адукацыю ў Акадэміі мастацтваў (па 1829 г.). Існуе таксама магчымасць, што партрэт быў напісаны і на слонімскай зямлі. У Войцеха Пуслоўскіх там было некалькі маёнткаў, а Валенцій Ваньковіч, яшчэ будучы студэнтам, часта бываў у тых краях — на радзіме сваёй жонкі Анэлі (з роду Растоцкіх). Партрэт быў напісаны для сямейнай партрэтнай галерэі і быў закліканы захаваць памяць пра прадстаўніка родуВалентин Ванькович: "Портрет Войцеха Пусловского" .

Апісанне

Захавалася арыгінальная аўтэнтычная рама карціныВ Национальном художественном музее сегодня распаковали слуцкие пояса. Раритеты прибыли в Минск накануне из Литовского художественного музея .

Войцех Пуслоўскі на партрэце Ваньковіча паўстае асобай выдатнай — заможным, прадпрымальным і кемлівым ў справах, франтам і моднікам і пры ўсім гэтым — чалавекам вельмі набожным. На партрэце ён ужо немалады чалавек у традыцыйным шляхецкім сармацкім строі з чырвонай муаравай стужкай, з ордэнам Святой Ганны 1 ступені і са слуцкім поясам. Багаты тканы слуцкі пояс у папярочную чорна-чырвоную палоску, павязаны па апошняй шляхецкай модзе, з выпушчанымі вонкі пэндзлямі колеру старога золата арганічна дапаўняе старапольскі кунтуш шляхціца. Твар шляхціца, добра змадэляваны мастаком, прыцягвае ўнутранай энергіяй, аптымізмам, упэўненасцю ў сабе.

У Беларусі

З 17 лютага да 17 чэрвеня 2012 карціна ўпершыню ў Беларусі выстаўлялася ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Гл. таксама Міцкевіч на скале Аю-Даг

Катэгорыя:Карціны Валянціна Ваньковіча Катэгорыя:Карціны 1833 года Катэгорыя:Пуслоўскія