Сан Ма́рка () — агульная назва комплексу, які складаецца з царквы Святога Марка () і жаночага манастыра, у наш час ператворанага ў музей (). Размешчаны на плошчы Святога Марка () у Фларэнцыі.
Музей
Настаяцелем Сан Марка ў 1491—1498 гадах быў вядомы дамініканскі святар Джыралама Саванарола. Захавалася і даступная для наведвання келля, у якой ён жыў, а таксама яго партрэт, выкананы яго прыхільнікам Фра Барталамеа.
Манастыр Сан Марка ўтрымлівае вялікую колькасць прац, галоўным чынам, фрэсак, італьянскіх мастакоў эпохі Ранняга Адраджэння, у тым ліку, Фра Беата Анджэліка, Беноца Гацолі, Даменіка Гірландаё, Фра Барталамеа, Алесіа Бальдавінеці і шматлікіх іншых. Асабліва варта адзначыць працы Фра Беата Анджэліка: «Дабравешчанне», «Распяцце», «Страшны суд» і алтарны абраз «Мадонна са святымі».
Унутры манастыра захаваўся ўнікальны твор архітэктуры фларэнційскага Рэнесансу — аркада Сан Антоніа, створаная Мікелоца дзі Барталамеа. Музей Сан Марка знакаміты таксама вялікай калекцыяй рукапісаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы, пабудаванай гэтым жа архітэктарам.
Спасылкі
Pala di San Marco Museo di San Marco Museo di San Marco Манастыр Сан-Марка
Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі Катэгорыя:Музеі Фларэнцыі Катэгорыя:Храмы Фларэнцыі Катэгорыя:Фрэскі Катэгорыя:1869 год у Італіі