Грынвіцкая каралеўская абсерваторыя (, раней , код «000») — асноўная астранамічная арганізацыя Вялікабрытаніі, з дзяржаўным фінансаваннем. Арганізавана ў 1675 г. каралём Карлам II для ўдакладнення жыццёва важных для мараплаўцаў каардынат і спачатку размяшчалася ў прадмесце Лондана Грынвічы. Паясны час вылічваецца ад грынвіцкага мерыдыяна, які праходзіць праз абсерваторыю. У 1953 г. вялікая частка абсерваторыі пераведзена з будынкаў, спраектаваных Крыстаферам Рэнам, у познесярэднявечны замак Хёрстмансо (70 км на паўднёвы захад).
Спасылкі
Апісанне тэлескопаў абсерваторыі Апісанне абсерваторыі Афіцыйны сайт абсерваторыі
Катэгорыя:Астранамічныя абсерваторыі Катэгорыя:Астраномія ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Грынвіч Катэгорыя:З’явіліся ў 1675 годзе Катэгорыя:1675 год у Еўропе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна