Баптыстэрый Сан-Джавані () — сярэднявечны (раманскі стыль) баптыстэрый на П’яцца дэль Дуома і П’яцца дзі Сан-Джавані, побач з саборам Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ і кампанілай Джота ў Фларэнцыі, адзін з самых старых будынкаў горада. Як і большасць баптыстэрыяў, асвечаны ў гонар Іаана Хрысціцеля.

Першы баптыстэрый быў пабудаваны ў Фларэнцыі не пазней V стагоддзя. Цяпер існуючы будынак будаваўся з 1059 па 1129 гады. Аж да XIX стагоддзя менавіта тут хрысцілі ўсіх выхадцаў Фларэнцыі. Сярод іх — Дантэ і Медычы. Паўкруглая апсіда ў XIII стагоддзі была заменена на прамавугольную. Скляпенне купала ўпрыгожаны візантыйскімі мазаікамі XIII—XIV стагоддзяў. Цэнтральная мазаіка адлюстроўвае карціну Страшнага суда з фігурай Хрыста ў цэнтры. У баптыстэрыі таксама знаходзіцца грабніца антыпапы Яна XXIII.

Спасылкі

Катэгорыя:Баптыстэрыі Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі Катэгорыя:Васьмівугольныя будынкі Катэгорыя:Збудаванні Фларэнцыі ў раманскім стылі Катэгорыя:1129 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1129 годзе