Купа (харв. Kupa, славен. Kolpa) — рака ў Харватыі і Славеніі даўжынёй 292 км.
Бярэ пачатак на паўночным захадзе Харватыі ў рэгіёне Горскі Котар, на тэрыторыі Нацыянальнага парку Рысняк. Утварае Харвацка-славенскую мяжу на працягу 75 км.
Буйныя прытокі: Добра, Корана (у межах Карлаўца), Гліна, Одра (у межах Сісака).
У Сісаку ўліваецца ў Саву.
На Купе была пабудаваная першая ў Харватыі гідраэлектрастанцыя (паводле праекту Ніколы Тэслы).
Катэгорыя:Рэкі Харватыі Катэгорыя:Рэкі Славеніі