Старо́е Сяло́. Сустракаецца таксама варыянт Ста́ра Весь, ж. (, ) — вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Азяцкага сельсавета.
Гісторыя У дакументах Старое Сяло сустракаецца з сярэдзіны XVI ст. Верагодны час заснавання — XV ст.
Згодна рэвізіі 1566 г., вёска з'яўлялася цэнтрам Старасельскага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага староства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Старасельскага сельсавета.
Насельніцтва У 1816 г. у вёсцы жылі 52 чалавекі.
У 1857 г. тут 90 двароў, 326 чалавек. У 1866 г. вёска стала цэнтрам аднайменнага сялянскага таварыства Азяцкай воласці (жылі 547 сялян).
У 1897 г. налічвалася 137 двароў, дзе жыў 921 чалавек.
У 1914 г. — 183 двары і 1059 жыхароў — найбольшая колькасць насельніцтва за ўсю гісторыю.
У 1935 г. насельніцтва зменшылася да 892 чалавек.
У 1999 г. у вёсцы 244 двары, дзе жывуць 535 чалавек.
Памятныя мясціны
Брацкая магіла партызан (2 чалавекі) на могілках каля аўтамабільнай дарогі Н-133 «Брэст – Малыя Радванічы – Старое Сяло – Гайкоўка» ў в. Старое Сяло — . Брацкая магіла партызан, па вул. Цэнтральнай у в. Старое Сяло — .
Спасылкі
Катэгорыя:Азяцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна