А́ну Ка́аль (; , , Эстонская ССР, СССР) — эстонская ( (лірыка-каларутарнае сапрана)), ,. Народная артыстка СССР (1981). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (1968).
Біяграфія З 1959 года вучылася вакалу ў Талінскай музычнай школе. У 1963 годзе скончыла Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)Vilistlased па класе вакалу, у 1968 годзе Талінскую кансерваторыю (клас В. Гур'ева).
З 1963 спявачка хору, з 1967 па 1996 год салістка Эстонскага тэатра оперы і балета ў Таліне.
У 1971—1972 гадах стажыравалася ў міланскім тэатры «Ла Скала» (клас Рэнаты Карозіа). Гастралявала за мяжой. З 1984 года выкладае ў Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра. Дэпутат Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР 9 склікання.
Творчасць Сярод партый: Джылвда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Лючыя («Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта); партыі сапрана ў буйных вакальна-сімфанічных творах — «Страсці па Іаану» І. С. Баха, «Поры года» І. Гайдна, «Stabat Mater» Дж. Б. Пергалезі, «Азарэнні» Б. Брытэна і інш.
Узнагароды і званні Заслужаная артыстка Эстонскай ССР (1974) Народная артыстка Эстонскай ССР (1977) Народная артыстка СССР (1981). Прэмія Ленінскага камсамола Эстонскай ССР (1979). Прэмія імя Георга Отса (1979). Ордэн Дружбы народаў (1980).
Літаратура
Катэгорыя:Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Эстоніі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Выкладчыкі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Заслужаныя артысты Эстонскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Эстонскай ССР