right|thumb|Мансі прыносяць ясак Ярмаку Яса́к (цюрк.: jasaq, С.735) — натуральны падатак, які збіраўся татарамі і рускімі звычайна дарагім футрам, з карэнных насельнікаў Сібіры.
Тэрмін ясак паходзіць з мангольскай мовы, дзе слова яса значыла «закон», «парадак», «падначаленне», «падатак». Ясак як звычайны падатак або даніна ўзымаўся з неслужылага насельніцтва і заваяваных народаў ханамі Залатой Арды. Звычай узымання падаткаў менавіта футрам мог існаваць ў Сібіры здаўна. Відавочна, ён быў распаўсюджаны ў Сібірскім ханстве і адтуль запазычаны пасля яго заваявання рускімі. Збор ясака часта суправаджаўся захопам заложнікаў-аманатаў.
Ясак праіснаваў у Расіі да 1917 г.
Спасылкі Дамешек Л.М., Сибирские инородцы в имперской стратегии власти Бродников А. А., Сбор ясака: зависимость процесса объясачивания от потестарно-политической ситуации в регионе
Катэгорыя:Падаткаабкладанне